Коўкасць
Выгляд
Коўкасць — здольнасць металаў і сплаваў падвяргацца коўцы і іншым відам апрацоўкі ціскам (пракатка, валачэнне, прэсаванне, штампоўка). Коўкасць характарызуецца двума паказчыкамі — пластычнасцю, гэта значыць здольнасцю металу падвяргацца дэфармацыі пад ціскам без разбурэння, і супрацівам дэфармацыі. У каванні металаў (сталь, латунь, дзюралюміній і некаторыя іншыя медныя, алюмініевыя, магніевыя, нікелевыя сплавы) адносна высокая пластычнасць спалучаецца з нізкім супрацівам дэфармацыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 437. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Ковкость // Энциклопедический словарь по металлургии: Справочное издание. В 2-х т. Т. 1: А—О / Н. П. Лякишев и др. — М.: «Интермет Инжиниринг», 2000. — С. 213. — 412 с. — 500 экз. — ISBN 5-89594-037-4. (руск.)