Ліктар
Выгляд
Ліктар (лац.: lictor)[1] — асобы від дзяржслужачых; згадваюцца ў гісторыі з часу кіравання ў Рыме этрускіх цароў (VII стагоддзе да н.э.)[1]. Першапачаткова ліктары былі выканаўцамі распараджэнняў магістратаў cum imperio. Пазней выконвалі толькі парадныя і ахоўныя функцыі пры іх, якія складаліся ў суправаджэнні вышэйшых магістратаў і назіранні, каб тым аказвалі належныя ўшанаванні. Былі ўзброены фасцыямі.[2]
Ліктары прызначаліся, як правіла, з ліку вольнаадпушчанікаў. Колькасць ліктараў у суправаджэнні непасрэдны залежала ад пасады суправаджанай асобы:
- вясталка мела 1 ліктара;
- эдыл меў 2 ліктараў;
- прэтар меў 6 ліктараў (2 у межах памерыя);
- праконсул — 11;
- консул — 12 (6 у межах памерыя);
- дыктатар — 24 (12 у межах памерыя, за выключэннем Сулы і Юлія Цэзара);
- імператар у I—II стст. — 24.
У перыяд ранняй рэспублікі, да ўвядзення закона аб provocatio, ліктары прыводзілі ў выкананне смяротны прысуд над рымскімі грамадзянамі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Існуе дзве версіі паходжання слова:
- Паводле першай з іх, наперадзе старажытнарымскага цара ішлі служкі, якія палкамі рассоўвалі натоўп. Яны былі гатовыя неадкладна звязаць усякага, на каго ім пакажа цар. «Звязаць» гучала на латыні як «ligare», таму ахоўнікі парадку называюцца «ліктарамі».
- Паводле другой версіі, у слове ліктары «к» — устаўное, а спачатку былі «літары», чаму ў грэчаскай мове адпавядае «служкі».
- ↑ Ликторы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ліктар