Ліль
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Ліль (фр.: Lille [lil]) або Рэйсел (нідэрл.: Rijsel) — галоўны горад французскага дэпартамента Нор, на левым беразе ракі Дзёль, у 14 км ад бельгійскай мяжы, цэнтр тэкстыльнай прамысловасці Францыі, найбуйнейшы па насельніцтве горад Французскай Фландрыі. Вядомы з ХІ ст.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У Сярэднявечча Ліль быў сялом на выспе паміж двух рукавоў ракі Дэль. На французскай яго назва значыць проста «востраў» (фр.: l'île), тое ж значэнне мае і фламандскае Rijsel. У XI стагоддзі фландрыйскі граф Балдуін IV абнёс яго ўмацаваннямі, а ў 1236 годзе графіня Жанна Фландрская заснавала ў Ліле знакамітую ў Сярэднявеччы багадзельню.
У 1454 годзе Філіп Добры і яго прыдворныя на «фазанавым піры » ў Лілі прынеслі клятву адваяваць Канстанцінопаль у няверных. У той час насельніцтва горада пераваліла за 25 тысяч; гэта быў адзін з найбуйнейшых цэнтраў Бургундскіх Нідэрландаў.
Нягледзячы на рэлігійныя канфлікты канца XVI стагоддзя, Ліль працягваў дынамічна развівацца нават пад уладай кансерватыўных Іспанскіх Габсбургаў. Першы Ахенскі мір 1668 года замацаваў Ліль за Францыяй, якая авалодала горадам пасля аблогі. Людовік XIV даручыў Вабану старанна ўмацаваць горад на выпадак новых войнаў. Нягледзячы на ўсе меры засцярогі, у 1708—1713 гады Ліль знаходзіўся ў руках англічан і аўстрыйцаў.
У гонар паспяховай абароны горада ад аўстрыйцаў ў 1792 годзе на галоўнай плошчы горада была ўзведзена памятная калона. У XX стагоддзі горад працягваў расці дзякуючы блізкасці да краін Бенілюкса і ўдаламу размяшчэнню ў сэнсе лагістыкі. У 1887 годзе з Дуэ ў Ліль быў пераведзены ўніверсітэт Паўночнай Францыі, а ў 1921 годзе лільскія навукоўцы з інстытуту Пастэра першымі ў свеце атрымалі процісухотную вакцыну.
У 1890 г. у Лілі нарадзіўся Шарль дэ Голь: хоць бацькі яго жылі ў Парыжы, маці аддавала перавагу нараджаць у хаце бабулі. Яго імя носіць адна з цэнтральных плошчаў, а ў яго родным доме адкрыты музей. У 1940 г. Ромель загнаў у «Лільскую кішэню» 40 000 французскіх салдат, якія былі ўзятыя ў палон.
У сувязі з крызісам баваўнянай вытворчасці ў Еўропе пачынаючы з 1960-х гг. Ліль змяняе свой эканамічны профіль, струхлелыя фабрыкі пераабсталёўваюцца. У 1983 г. уведзены ў эксплуатацыю Лільскі метрапалітэн (першы цалкам аўтаматызаваны метрапалітэн у свеце). У 2000 г. да Ліля быў далучаны горад Лом. У 2004 г. Ліль падзяліў з Генуяй гонар называцца культурнай сталіцай Еўропы.
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтр Паўночнага індустыяльнага раёна Францыі. Развіваецца тэкстыльная прамысловасць, цяжкае машынабудаванне, хімічная, харчовая прамысловасць.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на рацэ Дзёль (басейн Шэльды). Міжнародны аэрапорт . Дзейнічае метрапалітэн .
Навука, адукацыя, культура
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе 3 ўніверсітэты. Музеі: выяўленчых мастацтваў, рэлігійнага мастацтва, фальклору і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Архітэктура і горадабудаўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Старадаўняя частка горада, калісьці абнесеная сцяной, распасціраецца на поўнач ад бульвара Свабоды. З паўднёвага боку ад бульвару — сучасны горад рэгулярнай планіроўкі. Бульвар упіраецца ў пяцікутную крэпасць, спраектаваную ў канцы 1660-х гадоў Вабанам. З іншых умацаванняў часоў Людовіка XIV захаваліся толькі Парыжскія вароты. Пышным унутраным убраннем адрозніваюцца лільскія храмы XVII—XIX стагоддзяў, уключаючы сабор Нотр-Дам-дэ-ла-Трэй.
З помнікаў грамадзянскай архітэктуры вылучаецца Старая біржа XVII стагоддзя ў фламандскім стылі. Паўдраўляны дом Жыля дэ ля Бо (1636) дае ўяўленне пра тое, як выглядалі асабнякі заможных фландрскіх купцоў пры Габсбургах. На працягу XX стагоддзя многія старадаўнія пабудовы ў цэнтры Ліля саступілі месца сучасным шматпавярховым будынкам. У 1961 г. у раёне Hauts Champs запрацаваў першы гіпермаркет «Ашан»: назва гандлёвай сеткі пайшла ад назвы гэтага раёна Ліля.
-
Сярэднявечная бальніца графіні Жаны
-
Парыжскія вароты (1682)
-
Старая біржа
-
Інтэр’ер царквы Св. Андрэя
Агламерацыя
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва самога горада — 226 тысяч чалавек. Аднак агламерацыя (метраполія) Ліль (насельніцтва 1,1 млн чалавек) — другая па населенасці метраполія Францыі пасля Парыжа; яна ўключае ў сябе таксама традыцыйныя тэкстыльныя цэнтры Рубе і Туркуэн. Агламерацыя працягваецца і за мяжой з Бельгіяй, утвараючы 2-мільённую еўраакругу «Ліль-Кортрэйк», да якой належаць такія гарады, як Кортрэйк, Мускрон, Турнэ і Іпр.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Буфала (англ.: Buffalo), штат Нью-Ёрк, ЗША
- Вальядалід (ісп.: Valladolid), Іспанія
- Кёльн (ням.: Köln), Германія
- Куала-Лумпур (англ.: Kuala Lumpur, малы. كوالا لمڤور), Малайзія
- Лідс (англ.: Leeds), Англія
- Льеж (фр.: Liège, нідэрл.: Luik, валон.: Lidje), Бельгія
- Наблус (араб. نابلس), Палесціна
- Ротэрдам (нідэрл.: Rotterdam), Нідэрланды
- Сен-Луі (фр.: Saint-Louis), Сенегал
- Турын (італ.: Torino), Італія
- Харкаў (укр.: Харків), Украіна
- Цфат (іўр.: צְפַת), Ізраіль
- Эрфурт (ням.: Erfurt), Германія
- Эш-сюр-Альзет (люкс.: Esch-Uelzecht, фр.: Esch-sur-Alzette, ням.: Esch-an-der-Alzette), Люксембург
- Уджда, Марока
- Шанхай, Кітай
Выбітныя ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Rivière J. Dossier spécial : le maire, un élu toujours aussi populaire // La Voix du Nord — Lille: 2019. — вып. 24007. — P. 1–8. — ISSN 0999-2189; 2491-3189
- ↑ а б https://it-ch.topographic-map.com/map-gn9fnx/Lilla/?zoom=19¢er=50.63408%2C3.062&popup=50.63426%2C3.06198
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ліль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ліль