Перайсці да зместу

Мазаўшане

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мазаўша́незаходнеславянскае этнапалітычнае аб'яднанне, этнаграфічная група польскай народнасці.

У VI—VII стст. засялілі сярэдняе Павісленне. Межавалі на паўночным усходзе з яцвягамі. У XII ст. мазаўшане згадваюцца ў «Аповесці мінулых гадоў» і ў хроніцы Гала Ананіма. Паводле ўзроўню сацыяльна-эканамічнага становішча землі Мазовіі адставалі ад зямель Вялікай і Малой Польшчы. У X ст. пры Мешку I (960—992) Мазовія ўвайшла ў склад старажытнапольскай дзяржавы. Пры Баляславе II (1034—1037) мазавецкая знаць дамаглася поўнага аддзялення Мазовіі ад Польшчы, абраўшы сваім князем Маіслава (Маслава, Мацлава). Казімір I, каб падпарадкаваць Мазовію, пайшоў на саюз з князем Русі Яраславам Мудрым, які ў 1041, 1043, магчыма 1039, хадзіў на мазаўшан. Да 1047 супраціўленне мазавецкай знаці было канчаткова задушана, Маіслаў забіты, Мазавецкая зямля далучана да Польшчы. 3 1138 Мазовіяй валодаў Баляслаў Кучаравы, пазней яго брат Конрад. Нашчадкі апошняга валодалі Мазовіяй да XIV ст. На працягу XIII—XIV стст. вялікія князі літоўскія неаднойчы хадзілі на мазаўшан. У 1526 Мазовія канчаткова ўвайшла ў склад Польшчы.

Зноскі