Максвел (адзінка вымярэння)
Выгляд
Ма́ксвел — адзінка вымярэння магнітнага патока ў сістэме СГС. Беларускае скарачэнне — Мкс (не блытаць з мікрасекундай, яе скарочанае абазначэнне — мкс — запісваецца з малой літары). Міжнароднае скарачэнне — Mx.[1]
Уведзена Міжнароднай электратэхнічнай камісіяй у 1930 г. (раней гэта адзінка звалася лініяй). Названа ў гонар англійскага фізіка Джэймса Клерка Максвела.
У аднародным магнітным поле з індукцыяй 1 гаус магнітны паток у 1 максвел праходзіць праз плоскі контур плошчай 1 см², размешчаны перпендыкулярна вектару індукцыі.
Зноскі
- ↑ R. Rowlett. CGS and MKS Units (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 4 верасня 2009.