Манапанк
Выгляд
Манапанк — жанр літаратуры, камп’ютарных гульняў, мультыплікацыі, кіно. Мадэлюе фантастычны сусвет, які дасягнуў высокай ступені тэхнічнага развіцця, выкарыстоўваючы не электрычнасць, не цеплавую ці атамную энергію, а магію. Машыны ў такім сусвеце часцей за ўсё працуюць на магічных крышталях, эліксірах, пентаграмах, загаворах. Манапанк прадстаўляе альтэрнатыўны варыянт развіцця чалавечай цывілізацыі. Знаходзіцца на скрыжаванні фэнтэзі і навуковай фантастыкі.
Паходжанне тэрміну
[правіць | правіць зыходнік]«Манапанк» паходзіць ад спалучэння слоў «мана» (у камп’ютарных гульнях адзінка вымярэння запасаў магічнай энергіі) і англ. «punk» («смецце», «адкід»). Слова ўтворана па аналогіі з паняццямі «стымпанк», «кіберпанк» і інш.
Прыклады кніг
[правіць | правіць зыходнік]- Трылогія «Цёмныя пачаткі» Філіпа Пулмана (элементы манапанку, у прыватнасці механічны апарат, якім кіруе злы дух).
- Серыя кніг Макса Фрая (караблі, амабілеры, якія працуюць на магічных крышталях).
- «Жыццё маё» Ірыны Сырамятнікавай.
Камп’ютарныя гульні
[правіць | правіць зыходнік]- Аллоды онлайн.
- Arcanum: Of Steamworks and Magick Obscura — у сусвеце гульні супрацьстаяць адна адной дзве цывілізацыі, першая з якім засвоіла складаныя магічныя тэхналогіі, другая — паравыя.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Манапанк Архівавана 11 жніўня 2015. (англ.)