Маргарын
Маргарын (фр.: Margarine) — штучна прыгатаваны цвёрды харчовы тлушч. Па знешнім выглядзе, каларыйнасці, засваяльнасці арганізмам блізкі да сметанковага масла.
Атрыманне
[правіць | правіць зыходнік]Атрымліваюць эмульгаваннем сумесі саламасу (гідрагенізаваны алей, рыбін тлушч), жывёльных тлушчаў, какосавага і іншых алеяў з вадой, малаком (цалкам ці часткова сквашаным), смакавымі і пахучымі дабаўкамі, фарбавальнікамі. Вырабляюць маргарын малочны і кулінарны, ці безмалочны. Малочны маргарын (сметанковы, сталовы, экстра) які мае 82—84 % тлушчу, спажываюць у ежу, а таксама выкарыстоўваюць у кулінарыі ў асноўным для выпечкі (перашкаджае чарсцвеннню мучных вырабаў). Кулінарны маргарын паводле паходжання зыходнай сыравіны падзяляюць на раслінны (напр.гідратлушч) і камбінаваны (найбольш пашыраны маргагуселін — сумесь 70 % гідратлушчу, 20 % свінога шмальцу, 10 % алею, араматызаваная алейнай выцяжкай цыбулі). Выкарыстоўваюць для смажання, тушэння, прыгатавання фрыцюру, выпечкі кандытарскіх вырабаў
Асноўныя вытворцы маргарыну ў Беларусі — Мінскі маргарынавы завод і Гомельскі тлушчавы камбінат.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Маргарын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 107. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).