Махавік стракаты[1], махавік чырвоны, казляк, падмо́шнік[1] (Xerocomus chrysenteron) — шапкавы базідыяльны грыб роду Махавік (Xerocomus chrysenteron) сямейства Балетавыя (Boletaceae).
Шапка грыба дыяметрам 4—10 см, пукатая і сухая. Колер шапкі светла-буры або карычневы, з трэшчынамі. Мякаць рыхлая, жаўтавата-белаватая, злёгку сінее на зломе. Гіменафор прырослы, бледна-жоўтага колеру, пазней зеленаватага. Ножка цыліндрычная, часам завужаная ўнізе, гладкая, суцэльная. Колер ножкі светла-жоўты, або жоўта-буры, часам з чырванаватым адценнем. Споры гладкія, верацёнападобнай формы.
Распаўсюджаны у Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Сустракаецца ў лісцевых і мяшаных лясах, часам у хваёвых. З лісцевымі дрэвамі ўтварае мікарызу. Пладаносіць у ліпені—верасні.