Мацье Ленен
Мацье Ленен | |
---|---|
фр.: Mathieu Le Nain | |
Дата нараджэння | 1607[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 красавіка 1677[3][4] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мацье Ленен (Mathieu Le Nain; 1607—1677) — французскі мастак, адзін з трох братоў Ленен.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1593 годзе ў горадзе Лан (па іншых дадзеных у 1603 годзе).
Мацье быў апошнім з пяці сыноў заможнага селяніна і вінароба Ісака Ленена. Разам са сваімі братамі некалькі гадоў навучаўся жывапісу, затым адправіўся ў Парыж, дзе з братамі-мастакамі жыў у абацтве Сен-Жэрмен-дэ-Прэ.
З Антуанам і Луі Мацье працаваў над упрыгожаннем знакамітай капліцы Юнай Дзевы ў Сен-Жэрмен-дэ-Прэ. У 1648 годзе ён стаў адным з першых членаў толькі што створанай Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры (фр. Académie royale de peinture et de sculpture). Калі ў маі 1648 года абодва браты памерлі з розніцай у два дні, Мацье ўступіў у спадчыну. Пазней менш часу надаваў жывапісу, займаючыся грамадскімі справамі.
Памёр 20 красавіка 1677 г. у Парыжы. Быў узнагароджаны ордэнам Святога Міхаіла (1662).
Браты Ленен не заўсёды падпісвалі свае творы, і да гэтага часу такія працы без аўтарства цяжка аднесці асабіста да кагосьці з іх. Сярод найбольш вядомых карцін, якія атрыбутуюцца Мацье, — нядаўна адкрытае палатно «Дзіця Езус, які стаіць на каленях перад прыладамі Страсцей». Частка работ, якія зыходна прыпісваліся Мацье, была ў канцы XX стагоддзя атрыбутаваная невядомым мастакам, для якіх прынята выкарыстоўваць псеўданімы «Майстар Працэсій» і «Майстар Бегуінак».
- ↑ Le Nain, Mathieu
- ↑ Mathieu (lI) Lenain // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.