Маўі
Маўі | |
---|---|
| |
бог-дэміург | |
Міфалогія | Палінезійская |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Акалана |
Маці | Хіна |
Жонка | Хіна |
Дзеці | Нанамаоа |
У іншых культурах | Цііціі |
Ма́ўі (гавай. Māui) — культурны герой і малодшы бог-дэміург у міфалогіі палінезійцаў.
Гавайская міфалогія
[правіць | правіць зыходнік]У гавайскай міфалогіі Маўі звычайна выступаў у якасці первапродка, быў мужам і сынам розных увасабленняў багіні Хіны. Згодна аднаму паданню, ён спрычыніўся да стварэння Гавайскіх астравоў. Аднойчы Маўі выйшаў у мора з братамі для лову рыбы. Аднак ён зачапіў сваім круком Манаіякалані марское дно. Браты вырашылі, што Маўі злавіў вялізарную рыбіну і пачалі яму дапамагаць цягнуць. Хутка на паверхні з'явіўся востраў, а за ім — іншы. Так узнік ланцуг Гаваеў.
У другім папулярным паданні, Маўі вырашыў затрымаць Сонца, каб зрабіць дні даўжэйшымі, бо яго маці Хіна не магла высушыць вопратку. Ён зрабіў моцную вяроўку з валасоў сястры, падняўся на гору і зачапіў Сонца. Тое пагаджаецца свяціць даўжэй.
Лічыцца, што назвы вострава Маўі і сузор'я (у еўрапейскай традыцыі — сузор’е Скарпіён) ідуць ад яго імя.
Іншыя палінезійскія паданні
[правіць | правіць зыходнік]Таіцяне лічылі Маўі прарокам, магчыма нават жрацом. Ён навучыў людзей здабываць агонь, вырасціў першыя какосаваыя пальмы, аднойчы схапіў Сонца за промні і таксама затрымаў яго ў небе.
Маары сцвярджалі, што неданошанага Маўі яго маці кінула ў ваду. Аднак яго жыццё захавалі марскія духі. Пазней, ўжо дарослы, ён вярнуўся да яе і сваіх братоў. Дзякуючы ўменню ператварацца ў птушак і звяроў Маўі быў прызнаны першым у сям'і.
Акрамя распаўсюджанага міфа аб затрыманні Сонца, маарыйскія легенды паведамляюць, што Маўі выцягнуў з мора Паўночны востраў, ператварыў сваю лодку ў Паўднёвы востраў, здабыў сакрэт агня. Аднак яго спроба здабыць неўміручасць для людзей праз згвалтаванне старой багіні, улонне якой з'яўляецца пераходам у замагільны свет, скончылася няўдачай.
Танганцы таксама лічылі Маўі лаўцом астравоў Тонга, здабытчыкам агню і нават трымальнікам Зямлі.
Паданні аб Маўі былі распаўсюджаны і ў іншых кутах Палінезіі.