Мератх
| ||||||||||||||||||||
Мератх, Мірат або Мірут (англ.: Meerut, хіндзі: मेरठ, урду: میرٹھ) — горад у паўночна-заходняй частцы штата Утар-Прадэш, Індыя. Адміністрацыйны цэнтр акругі Мератх. Першыя паселішчы на тэрыторыі горада адносяцца да першых вядомых цывілізацый даліны Інда. Горад знаходзіцца прыкладна за 40 км на паўночны ўсход ад Нью-Дэлі і за 453 км на паўночны захад ад сталіцы штата, Лакхнаў. Гэта другі па велічыні (пасля Дэлі) горад планаванага Нацыянальнага сталічнага рэгіёна Індыі, 26-ы па выніках перапісу насельніцтва 2011 года найбольш населены горад Індыі, які ўтварае 33-ю па велічыні гарадскую агламерацыю краіны.
У сярэдзіне XIX стагоддзі ў Мератху знаходзіўся найбуйны вайсковы гарнізон на поўначы Індыі. У 1857 годзе ў гэтым гарнізоне пачалося паўстанне сіпаяў.