Перайсці да зместу
Мсціслаў Уладзіміравіч (вялікі князь кіеўскі)
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мсціслаў Уладзіміравіч Вялікі
Мініяцюра з Царскага Тытулярніка. 1672 год.
Мініяцюра з Царскага Тытулярніка. 1672 год.
Князь наўгародскі
1088 — 1094
Папярэднік Уладзімір Усеваладавіч Манамах
Пераемнік Давыд Святаславіч
1095 — 1117
Папярэднік Давыд Святаславіч
Пераемнік Усевалад Мсціславіч
Князь растоўскі
1094 — 1095
Князь белгарадскі
1117 — 1125
Вялікі князь кіеўскі
1125 — 1132
Папярэднік Уладзімір Усеваладавіч Манамах
Пераемнік Яраполк Уладзіміравіч
Нараджэнне люты 1076
Смерць 14 красавіка 1132 (56 гадоў)
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Уладзімір Манамах[1][2]
Маці Гіта Уэсекская[3][4][…]
Жонка Хрысціна Інгесдотэр[5][2] і Любава Дзмітрыеўна[d][2][5]
Дзеці Інгеборга Мсціслаўна[2], Мальмфрыда Мсціслаўна, Усевалад Мсціславіч[d], Ізяслаў Мсціславіч, Расціслаў Мсціславіч, Уладзімір Мсціславіч, Ефрасіння Мсціслаўна[2], Святаполк Мсціславіч, Дабрадзея, Рагнеда Мсціслаўна, Яраполк Мсціславіч[d] і Durancie[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мсціслаў Уладзіміравіч, таксама празваны Вялікім (1 чэрвеня 1076 — 14 красавіка 1132) — вялікі князь кіеўскі (1125—1132), сын старажытнарускага князя Уладзіміра Манамаха і англійскай прынцэсы Гіты Уэсекскай.
Па волі бацькі ў трынаццацігадовым узросце стаў наўгародскім князем (1088—1093 і 1095—1117), дзе кіраваў у згодзе з наўгародцамі і спрыяў умацаванню і ўпрыгожанню горада (у 1116 годзе адбылося пашырэнне наўгародскага дзядзінца; па яго ўказанню была закладзена царква Звеставання на Гарадзішчы ў 1103 годе, і ў 1113 — Мікола-Дварышчанскі сабор).
У 1093—1095 гг. Мсціслаў быў князем у Растове, граючы галоўную ролю ў барацьбе свайго бацькі Манамаха з Алегам Святаславічам: у 1096 годзе ў бітве на рацэ Мядзведзіца ён разбіў брата Алега — Яраслава Святаславіча, а затым і самога Алега, якому прыйшлося пакінуць Мурам і Разань і бегчы ў стэп, да полаўцаў.
У 1117—1125 гг. валадарыў у Белгарадзе. Калі ў 1125 годзе памёр Уладзімір Манамах, Мсціслаў прыняў тытул вялікага князя.
Вядомы сваёй барацьбой з Полацкім княствам. Першы паход на Полацкую зямлю здзейсніў у 1127 годзе, падчас якога былі ўзяты і разрабаваны гарады Стрэжаў, Лагойск, Заслаўе, каб за нейкую віну з Полацка выгнаць Давыда Усяславіча і па просьбе палачан зацвердзіць Рагвалода Барысавіча. Калі ў 1128 годзе бацька Рагвалода — Барыс Усяславіч, памёр, полацкі сталец заняў той жа Давыд, ён адмовіўся падпарадкоўвацца Мсціславу і той здзейсніў новы паход у 1129 годзе, падчас якога ўзяў у палон трох жывых на той час Усяславічаў — Давыда, Расціслава і Святаслава з сем’ямі, а Полацкае княства даў свайму сыну Ізяславу Мсціславічу.
14 красавіка 1132 года Мсціслаў памёр і кіеўскі сталец перайшоў яго брату Яраполку. 1132 год лічыцца датай канчатковага распаду Кіеўскай дзяржавы: з аднаго боку, сыны Мсціслава (Ізяслаў, Расціслаў, Усевалад) сталі кіраўнікамі самастойных зямель-княстваў, з іншага — ніводны з найбліжэйшых пераемнікаў Мсціслава не валодаў яго ваеннымі і палітычнымі талентамі і не змог спыніць дэзінтэграцыі старажытнарускіх земляў. І хоць Яраполк славіўся як выдатны палкаводзец і адважны ваяр, але як палітык быў слабы і не мог спыніць далейшага распаду і драблення дзяржавы на незалежныя ад Кіева княствы.
1. В. Р—в Мстислав Владимирович Великий // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XX. — С. 104–105.
2. а б в г д Kindred Britain
3. Гида // Русский биографический словарьМ.: 1916. — Т. 5. — С. 174–175.
4. А. Э. Гида Гаральдовна // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. VIIIа. — С. 633.
5. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.