Перайсці да зместу

Мікола Трус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Трус
Дата нараджэння 21 снежня 1969(1969-12-21) (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, літаратуразнавец
Навуковая сфера літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (2000)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Мікола Трус, поўнае імя Мікалай Валянцінавіч Трус (нар. 21 снежня 1969, Ісаевічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі славіст, літаратуразнаўца, перакладчык. Кандыдат філалагічных навук (2000), дацэнт (2004, спецыяльнасць «Літаратуразнаўства»).

Вучыўся ў Дзераўноўскай сярэдняй школе Слонімскага раёна.

Скончыў з адзнакай Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1993; спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура»), аспірантуру пры кафедры замежнай літаратуры БДУ (1996; спецыяльнасць «Літаратура народаў замежных краін»), дактарантуру Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (філіял «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы») (2020; спецыяльнасць «Беларуская літаратура»).

Вучоба ў БДУ перарывалася тэрміновай службай у радах Савецкай Арміі (1988—1989).

Прайшоў перападрыхтоўку па англійскай мове на спецыяльным факультэце па перападрыхтоўцы кіруючых работнікаў і спецыялістаў народнай гаспадаркі ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (1995—1997). Стажыраваўся ў Люблянскім універсітэце (Славенія), ва ўніверсітэце Я. А. Коменскага ў Браціславе (Славакія).

У 1996—2011 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры славянскіх літаратур і кафедры замежнай літаратуры — выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры (філалагічны факультэт).

Адначасова з вучобай і працай у БДУ працаваў у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (1993—2000; дырэктар музея ў 1998—2000). Памочнік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2002).

У 2011—2016 гадах — загадчык кафедры беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (факультэт выдавецкай справы і паліграфіі).

У 2017—2022 гадах у сістэме Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом „Звязда“»: намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя» (2017—2021); намеснік галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (2021—2022).

З 2023 года — у сістэме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у Цэнтры даследаванняў старадрукаў і рукапісаў Центральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Славенскі мадэрн і беларуская паэзія нашаніўскага перыяду» (БДУ, 2000; 10.01.05 — Літаратура народаў замежных краін; 10.01.01 — Беларуская літаратура); навуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук, прафесар Іван Аляксеевіч Чарота.

Займаецца параўнальным літаратуразнаўствам, даследуе гісторыю літаратур і культур славянскіх народаў, беларускую літаратуру ў еўрапейскім і сусветным кантэксце.

Працуе ў кірунку музейна-экспазіцыйнай, архіўна-пошукавай дзейнасці. Рэалізаваў шматлікія аўтарскія навукова-даследчыя праекты ў Беларусі, Літве, Расіі, Славакіі, Чэхіі, Украіне і інш. Аўтар шматлікіх публікацый, заснаваных на знаходак і сабраных калекцыях рукапісаў, дакументаў і архіўных матэрыялаў.

Аўтар навуковага абгрунтавання, ініцыятар надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь музею «Фальварак Ракуцёўшчына» (1999) — філіялу Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Член вучоных саветаў філалагічнага факультэта БДУ (2009—2011), факультэта выдавецкай справы і паліграфіі БДТУ (2011—2016), кафедр гуманітарных навук БДТУ (2011—2016), а таксама Навукова-метадычнага савета гуманітарных кафедр БДТУ (2011—2016).

Намеснік галоўнага рэдактара (на грамадскіх пачатках) часопіса «Труды БГТУ. Научный журнал. Серия 5. История, философия, филология» (2011—2016). Член рэдкалегіі навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» (з 2007 года).

Арганізатар навукова-практычных канферэнцый, культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (1993—2000), на кафедры беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (2011—2016). Прымаў удзел у арганізацыі навуковых канферэнцый на кафедры замежнай літаратуры і кафедры славянскіх літаратур БДУ (1993—2007). Удзельнік навуковых канферэнцый, арганізаваных навукова-даследчымі, адукацыйнымі, культурна-асветнымі ўстановамі Літвы, Кітая, Кубы, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Чэхіі і іншых краін.

Аўтар навуковай канцэпцыі, экспазіцыйнага рашэння кабінета-музея беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2004).

Навуковы рэдактар, складальнік (разам з І. Саламевічам), адзін з аўтараў энцыклапедыі «Максім Багдановіч» (2011).

Аўтар 7 манаграфій, 5 вучэбных дапаможнікаў для ВНУ, звыш 500 артыкулаў у айчынных і замежных навуковых, навукова-папулярных, метадычных выданнях.

Манаграфія Міколы Труса «Янка Купала ў Славакіі» (2012) стала факталагічнай асновай міжнароднага навуковага, культурна-асветніцкага праекта «Славацкімі шляхамі Янкі Купалы» (Беларусь — Славакія, 2015).

  • Трус, М. Янка Купала ў Славакіі / Аўт. прадм. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь М. Сэрватка; навук. рэд. І. А. Чарота. — Мінск: Рэдакцыя часопіса «Роднае слова», 2012. — 176 с.
  • Трус, М. Максім Багдановіч: коды жыцця і творчасці / Навук. рэд. І. А. Чарота. — Мінск: БДТУ, 2015. — 184 с.
  • Трус, М. Паэтыка літаратурных сувязей / У. В. Гніламёдаў [і інш.]; навук. рэд.: У. В. Гніламёдаў, М. У. Мікуліч. — Мінск: Беларус. навука, 2017. — 548 с. (у сааўтарстве). Раздзел 4. Беларуская грамадска-культурная чыннасць у Еўропе міжваеннага перыяду. — С. 234—284.
  • Трус, М. Купалаўскія адрасы ў Славакіі / Аўт. прадм. М. Сэрватка; навук. рэд. І. А. Чарота. — Мінск: Медысонт, 2018. — 286 с.
  • Трус, Н. В. М. Горький и А. Богданович: дружба, рожденная на берегах Волги. Переписка. Воспоминания. Архивные публикации. Исследования / Ответственный редактор, составление Д. С. Московская, И. В. Мышковец. — М.: ООО «ИИА „Пресс-Меню“», 2018. — 648 с. Глава 7. Богдановичи: Жизнеописание в координатах исследовательского поиска. — С. 557—602; Глава 8. Ярославские страницы в жизни и творчестве Максима Богдановича. — С. 603—613.
  • Трус, М. В. Браціслаўскі эпісталярый: славацка-беларускі архіўны дыскурс ХХ стагоддзя / М. В. Трус; навук. рэд.: С. С. Лаўшук; уступ. слова Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ё. Мігаша. — Мінск: Беларуская навука, 2019. — 207 с.
  • Трус, Н. В. Взращенные близ Беловежской пущи: литературная деятельность трех поколений рода Красковских в ХІХ — ХХ веках // Белорусская земля в воспоминаниях и документах ХІХ — ХХ вв. Вып. 2. — М.: ИМЛИ РАН, 2019. — С. 176—203. Красковская, Людмила. Скитальческая жизнь (отрывок из воспоминаний) / Перевод с украинского и комментарии Н. В. Труса // Белорусская земля… — С. 204—211.
  • Мышкавец І. В. Трус Мікалай Валянцінавіч // Максім Багдановіч: энцыклапедыя / склад. І. У. Саламевіч, М. В. Трус; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011. — С. 499.
  • Трус Микола // Матеріяли до Енциклопедії Української Діяспори: 7 том (пострадянські країни) / відпов. за вип. Г. Скрипник, В. Євтух; ІМФЕ ім. М. Т. Рильського НАН України, Інститут соціології, психології та соціальних комуникацій Національного педагогічного університету ім. М. П. Драгоманова, МАУ. — Київ, 2013. — С. 151—152.
  • Трус Мікола // Янка Купала: энцыклапедыя. Т. 3. П—Я / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. — С. 278.
  • Заўсёды ў пошуку — Мікола Трус // Роднае слова. — 2019. — № 12. — С. 13.