Перайсці да зместу

Мірон (Хадакоўскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мірон
Адукацыя
Дзейнасць афіцэр, святар
Нараджэнне 21 кастрычніка 1957(1957-10-21)
Смерць 10 красавіка 2010(2010-04-10) (52 гады)
Пахаванне

Узнагароды
Gold Medal for Merit in Fire Protection камандор ордэна Адраджэння Польшчы залаты медаль «За заслугі пры абароне краіны»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мірон, свецкае імя: Міраслаў Хадакоўскі (польск.: Mirosław Miron Chodakowski; 21 кастрычніка 1957, Беласток — 10 красавіка 2010, паблізу Смаленска) — архіепіскап гайнаўскі, брыгадны генерал Войска Польскага, праваслаўны ардынарый Войска Польскага.

Вучыўся ў Варшаўскай Духоўнай семінарыі (1972—1976), затым у Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Яблечна. У 1978 г. пастрыжаны ў расафор і рукапаложаны ў дыяканы, у 1979 г. узведзены ў іераманахі і пастрыжаны ў мантыю. З 1979 г. кіраваў манастыром Св. Ануфрыя і выкладаў у Вышэйшай семінарыі. Кіраваў аднаўленнем Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра. У 1984 г. атрымаў сан ігумена, у 1990 г. — архімандрыта. У 1998 г. выбраны епіскапам гайнаўскім, вікарыем Варшаўскай епархіі. У 1998 г. прызначаны праваслаўным ардынарыем Войска Польскага, атрымаў пасаду брыгаднага генерала. У 2003 г. абараніў доктарскую дысертацыю ў Хрысціянскай Багаслоўскай акадэміі (Варшава). З 2008 г. — архіепіскап. Неаднаразова наведваў Казахстан, Расію, Украіну. Загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам разам з прэзідэнтам Л. Качынскім і інш.

Зноскі

  • Arcybiskup Miron zginął w katastrofie lotniczej // Oficjalna strona Polskiego Autokefalicznego Kościoła Prawosławnego — Эл.рэсурс orthodox.pl