Народная плошча (Задар)
Наро́дная плошча (харв.: Narodni trg) — цэнтральная плошча ў г. Задары (Харватыя).
Сфарміравалася яшчэ у Сярэднявеччы як «Вялікая плошча» (лац.: Platea magna). У XV стагоддзі яна была выбрукаваная цэглай, выкладзенай у выглядзе касцей рыбы, і абрамлена плітамі з белага каменя. З моманту свайго зараджэння яна была цэнтрам грамадскага гарадскога жыцця. Ужо ў гэты час на плошчы існавала ратуша (упершыню згадваецца яшчэ ў 1282 годзе), у той час цэнтральнае месца, дзе вырашаліся пытанні, якія мелі важнае значэнне для функцыянавання горада і рэгулявання адносін паміж жыхарамі горада. З гэтага месца чыталі звароты, тут прымаліся судовыя рашэнні, дзейнічаў трацейскі суд і заключаліся здзелкі.
На працягу стагоддзяў на плошчы былі пабудаваны і іншыя пабудовы грамадскага прызначэння. Сучасны выгляд плошчы з большага вызначыла ўзвядзенне новага будынка мэрыі, пабудаванага ў 1934 годзе, які сваімі габарытамі, размяшчэннем і неадпаведным архітэктурным рашэннем парушыла гарманічныя суадносіны плошчы, якія склаліся гістарычна.
Самая старая пабудова, якая часткова захавалася на плошчы, гэта царква Св. Лоўра ( XI стагоддзя), якую закрывае кафэ-рэстаран «Lovro». Унутры трохчастковая прастора завершана купал. Са свайго заходняга боку ў яе быў порцік, над якім узвышалася званіца.
Таксама на плошчы размяшчаюцца гарадская лоджыя ( XIII ст. — 1565), палацца Гірардзіні ў раманскім стылі[удакладніць].
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Антун Травирка Задар: история, культура, художественное наследие = Zadar: povijest, kultura, umjetnička baština. — Zadar : Forum, 2003. — 76 с. — ISBN 953-179-593-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Народная плошча (Задар)