Негвалтоўнае супраціўленне
Выгляд
Негвалтоўнае супраціўленне — тэорыя і практыка дасягнення палітычных мэтаў без ужывання гвалту. Гэта дасягаецца шляхам грамадзянскага непадпарадкавання, забастовак, адмовы ад супрацоўніцтва, байкоту, сімвалічных пратэстаў і інш. Існуюць даследаванні, якія паказваюць, што эфектыўнасць мірных пратэстаў перавышае эфектыўнасць пратэстаў з ужываннем гвалту.
Эфектыўнасць
[правіць | правіць зыходнік]Як паказалі даследаванні палітолага Эрыкі Чэновес, негвалтоўны супраціў — найбольш эфектыўны спосаб прымушэння кіруючых элітаў да пераўтварэнняў і саступак[1][2]. Пры гэтым, некаторыя даследаванні сцвярджаюць, што эфектыўнасць мірных пратэстаў прыкладна ўдвая перавышае эфектыўнасць пратэстаў з ужываннем гвалту; а для поспеху неабходны ўдзел у пратэстах 3,5 % насельніцтва краіны[3].
Зноскі
- ↑ «It-only-takes-35-of-people-to-change-the-world», BBC, 14.05.2019
- ↑ «success-nonviolent-civil-resistance»
- ↑ It only takes 3,5 % of people to change the world, BBC, 20.10.2019