Новы Сулак
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Новы Сулак
|
Новы Сулак (руск.: Но́вый Сула́к) — пасёлак гарадскога тыпу ў Дагестане, у гарадской акрузе Кізілюрт. Размешчаны ў заходнім прыгарадзе горада Кізілюрт, на правым беразе канала Юзбаш, ля адводу яго ад ракі Сулак. Праз пасёлак праходзіць участак Паўночна-Каўказскай чыгункі, а на поўдзень — дарога М29 «Каўказ». Пасёлак узнік у 1958 годзе разам з будаўніцтвам завода «Дагэлектрааўтамат». Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1992 года.