Перайсці да зместу

Норланд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Норланд на карце Швецыі

Норланд (шведск.: Norrland, даслоўна Паўночная зямля, Паўночная краіна) — гістарычная назва паўночнай часткі Швецыі, адна з трох яе буйных гістарычных частак (разам з Гёталандам і Свеаландам). Складаецца з 9 правінцый. Геаграфічна знаходзіцца ў паўночнай Швецыі, на поўдні мяжуе са Свеаландам. Займае 59 % плошчы краіны (261 292 км²), дзе жыве ўсяго каля 12% яе насельніцтва (1 153 788 чалавек па стане на 2011 год).