Панакота
Выгляд
Панакота, пана-кота (італ.: Panna cotta — вараныя вяршкі) — папулярны паўночна-італьянскі дэсерт. Аснова панакоты — сметанковы крэм, выдатна спалучаецца з ягадамі, садавіной і цукатамі, таму гатункаў панакоты вельмі шмат.
Пры гатаванні вяршкі з цукрам і ваніллю награваюцца і варацца на ціхім агні 15 хв. Да атрыманай масы дадаецца жэлацін, і сумесь разліваюць у формы, пасля застывання выкладваюць з формы на талеркі. Панакота падаецца з садавіннымі соусамі і кавалачкамі садавіны ці ягадамі, а таксама шакаладным ці карамельным соусам.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Панакота на Вікісховішчы |