Перайсці да зместу
П’етра Перуджына
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
П'етра Перуджына
Pietro Perugino
Фатаграфія
Аўтапартрэт, 14971500
Імя пры нараджэнні П'етра дзі Крыстафора Ванучы
Дата нараджэння 1448[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1523[2]
Месца смерці
Род дзейнасці мастак
Мастацкі кірунак адраджэнне
Уплыў мерк. Андрэа дэль Верок’я[3]
Уплыў на Рафаэль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
П'етра Перуджына (італ.: Pietro Perugino, даслоўна «Перуджыйскі», сапраўднае імя П'етра дзі Крыстафора Ванучы — Pietro di Cristoforo Vannucci; 14461524) — італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння, прадстаўнік умбрыйскай школы.
Нарадзіўся ў мястэчку Чыта-дэла-П’евэ ў 35 км ад Перуджы. Пасля навучання ў мясцовага жывапісца ў 1470 прыехаў у Фларэнцыю і паступіў у майстэрню Андрэа Верок'ё.
У 1481 годзе, стаўшы ўжо вядомым майстрам, у ліку лепшых мастакоў Італіі запрошаны Папай Сікстам IV у Рым для ўдзелу ў працах над дэкарыраваннем Сіксцінскай капэлы.
Працаваў у шматлікіх гарадах Італіі, але больш усяго ў Перуджы, дзе ён быў главой вялікай майстэрні. У 80-90-х гадах XV стагоддзя Перуджына быў адным з самых услаўленых мастакоў Італіі. Самы ж знакаміты з яго вучняў — Рафаэль.
Лепшымі творамі Перуджына лічацца створаныя да 1500 года. Вылучаецца фрэска «Перадача ключоў св. Пятру», якая адрозніваецца складнасцю кампазіцыі. Адна з самых вядомых карцін — «Аплакванне Хрыста».
Перуджына памёр ад чумы ў Перуджы ў 1524 годзе. Пасля смерці свайго вучня Рафаэля Перуджына завяршыў няскончаныя ім фрэскі ў цэрквы Перуджы.
• фрэска «Перадача ключоў св. Пятру» ў Сіксцінскай капэле Ватыкана, 1481—1482;
• «Св. Себасцьян»
• «Аплакванне Хрыста», каля 1494-95, Галерэя Уфіцы, Фларэнцыя;
• фрэска «Распяцце» ў цэрквы Санта-Марыя Мадалена дэі Паці ў Фларэнцыі, 1496
• Canuti F., Il Perugino, v. 1-2, Siena, 1931.
• Элиасберг Н. Пьетро Перуджино. М., Искусство, 1966
Зноскі
1. Encyclopædia UniversalisEncyclopædia Britannica.
2. autori vari Enciclopedia TreccaniIstituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929.
3. http://www.nationalgallery.org.uk/paintings/learn-about-art/paintings-in-depth/verrocchio-unveiled