Райхенау
Райхенау | |
---|---|
ням. Reichenau | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 4,3 км² |
Насельніцтва | 3 203 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 744,88 чал./км² |
Размяшчэнне | |
47°41′35″ пн. ш. 9°03′47″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Бодэнскае возера |
Краіна | |
Зямля | Бадэн-Вюртэмберг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Райхенау (ням.: Reichenau) — востраў у Бодэнскім возеры, ледзь заходней горада Канстанц, Германія. Вядомы дзякуючы бенедыктынскаму кляштару, які ўзнік у 724 г. і на працягу VIII—XI стст. заставаўся найважнейшым культурна-рэлігійным цэнтрам Паўднёвай Германіі (гл. кляштар Райхенау).
Праз гэты кляштар праязджалі амаль усе пілігрымы, якія накіроўваліся з Паўночнай Еўропы ў Італію. У Райхенау былі свая школа, скрыпторый і мастацкая майстэрня, з якой паходзяць лепшыя ілюмінаваныя манускрыпты X—XI стст. З ім звязана місіянерская дзейнасць Кірыла і Мяфодзія ва Усходняй Еўропе.
Абацтва ў Рейхенау змарнела з прычыны суперніцтва з Санкт-Галенам і падпала пад кіраванне канстанцскага біскупа. У 1757 г. кляштарныя землі былі секулярызаваны, а ў 1803 г. зачынены і сам кляштар. Найбагацейшая бібліятэка, тэксты якой уключалі «Баварскага географа», была перавезена часткова ў Карлсруэ, а часткова ў Мюнхен.
У 2000 г. увесь востраў з кляштарнай царквой св. Георгія X стагоддзя і двухпавярховым адміністрацыйным фахверкавым будынкам XIV стагоддзя быў абвешчаны помнікам Сусветнай спадчыны. У храме захаваліся найрэдкія фрэскі атаніянскага часу.
Фотагалерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Від са швейцарскага берага
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 974 рус. • англ. • фр. |
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Востраў Райхенау
- www.reichenau.de
- www.insel-reichenau.de Архівавана 29 сакавіка 2018.