Расход вады
Расход вады (у вадацёку) — аб’ём вады, якая працякае праз папярочнае сячэнне вадацёку за адзінку часу. Вымяраецца ў расходных адзінках (м³/с). У прамысловасці расход вады (вадкасці) вымяраецца расхадамерамі.
У гідралогіі выкарыстоўваюцца паняцці максімальнага, сярэднегадовага, мінімальнага і інш. расходаў вады. Нароўні з расходам наносаў, з’яўляецца адным з руслафармавальных фактараў.
Увогуле метадалогія вымярэння расходу вады ў рэках і трубаправодах заснавана на спрошчанай форме ураўнення бесперапыннасці для несціскальных вадкасцяў:
-
- — расход вады [м³/c]
- — плошча папярочнага сячэння вадацёку (трубы ці часткі рэчышча ракі, запоўненага вадой) [м²]
- — сярэдняя хуткасць патоку [м/с]
У гідрагеалогіі і геалогіі замест тэрміна «расход вады» можа выкарыстоўвацца тэрмін «дэбіт» (напрыклад, «дэбіт свідравіны»), аднак яго выкарыстанне носіць лакальны характар для гэтых спецыяльнасцяў і не распаўсюджваецца, напрыклад, на роднасную ім гідралогію.
У акіяналогіі расход марскіх цячэнняў вымяраецца ў Свердрупах.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Расход вады (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Гідраметрыя (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі