Роман з шасці гадоў займаўся футболам у школах клубаў ТІ, «Усецін», «Тэскома». З 1998 года гуляў за чэшскі клуб «Сігма» (Оламаўц). У 2007 годзе за 2 млн еўра перайшоў у склад расійскага клуба «Масква». У пачатку 2009 года быў аддадзены ў арэнду ў пражскую «Спарту»[3]. Пасля таго як ён адгуляў год у «Спарце», «Масква» перадала яго ў арэнду «Герце» да чэрвеня 2010 года[4]. Пасля зняцця футбольнага клуба «Масква» з чэмпіянату Расіі па футболе 2010 усе правы на футбаліста атрымала «Герта».
У верасні 2013 года падпісаў пагадненне з чэшскім клубам «Вікторыя» (Пльзень). Разам з «Вікторыяй» стаў чэмпіёнам Чэхіі ў сезоне 2014/15. У верасні 2015 года быў аддадзены ў арэнду «Сігме», у канцы года вярнуўся ў «Вікторыю». У жніўні 2020 года перайшоў у «Сігму» ўжо на трывалай аснове і стаў капітанам каманды. Завяршыў кар’еру па заканчэнні сезона 2021/22.
Выступаў за моладзевую зборную Чэхіі. Дэбют за нацыянальную зборную Чэхіі адбыўся 5 ліпеня2009 года ў матчы супраць зборнай Мальты. Яго першы гол за зборную быў забіты 12 жніўня 2009 года ў гульні супраць зборнай Бельгіі.
Зноскі
↑ абRoman Hubník // FBref Праверана 4 жніўня 2021.