Ром (горад)
Горад
Ром
Rome
| ||||||||||||||||||||
Ром (англ.: Rome) — горад у акрузе Флойд штата Джорджыя ў ЗША.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Горад атрымаў сваю назву ад Рыма ў Італіі — у час заснавання горада ў Амерыцы было папулярна даваць новым паселішчам назвы, якія былі б сугучныя з назвамі славутых еўрапейскіх гарадоў (у розных штатах ЗША прыблізна тады ж з’явіліся таксама свае Парыж, Масква, Афіны, Санкт-Пецярбург, Сіракузы, Адэса, Варшава і інш.). Але ў той час, як па-англійску напісанне іх назваў цалкам супадае, то па-беларуску назвы гарадоў у ЗША пішуцца ўжо ў адпаведнасці з фанетычным прынцыпам.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы штата Джорджыя, у перадгор’ях Апалачаў, пры зліцці рэк Этова і Устанаўла, якія адначасова ўтвараюць раку Куса.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 2010 года ў горадзе жылі 36 303 асобы. Шчыльнасць насельніцтва складала 443 асобы/км². Налічвалася 15 797 жылых дамоў. Расавы склад насельніцтва: 57,4 % белыя, 27,8 % — афраамерыканцы, 1,9 % — азіяты, 0,6 % — карэнныя амерыканцы, 0,2 % — з астравоў Ціхага акіяна, 9,7 % — прадстаўнікі іншых рас, 2,5 % належалі да дзвюх і больш рас. Доля іспанамоўных склала 16,2 % усіх жыхароў.
Зноскі
- ↑ а б United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
- ↑ а б United States. Bureau of the Census 2010 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2010. Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.