Рупрэхт (кароль Германіі)
Рупрэхт Пфальцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Ruprecht von der Pfalz | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | студзень 1401, Кёльн | ||||||
Папярэднік | Венцэль | ||||||
Пераемнік | Жыгімонт | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рупрэхт II Пфальцкі | ||||||
Пераемнік | Людвіг III Пфальцкі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 мая 1352 Амберг, Верхні Пфальц, Баварыя, Германія |
||||||
Смерць |
18 мая 1410 (58 гадоў) замак Ландскрон, каля Опенгайма, Рэйнланд-Пфальц, Германія |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Вітэльсбахі | ||||||
Бацька | Рупрэхт II Пфальцкі | ||||||
Маці | Беатрыса Сіцылійская | ||||||
Жонка | Лізавета Гогенцолерн | ||||||
Дзеці |
сыны: Рупрэхт Піпан, Фрыдрых, Людвіг III, Іаан, Стэфан, Атон I дочкі: Маргарыта, Агнеса, Лізавета |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рупрэхт III Пфальцкі (ням.: Ruprecht von der Pfalz; 5 мая 1352, Амберг, Верхні Пфальц — 18 мая 1410, замак Ландскрон, каля Опенгайма) — курфюрст Пфальца пад імем Рупрэхт III з 1398 года, кароль Германіі з 1400 года, прадстаўнік дынастыі Вітэльсбахаў. Старэйшы сын Рупрэхта II Пфальцкага і Беатрысы Сіцылійскай, дачкі караля Сіцыліі Педра II і Лізаветы Карынтыйскай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1398 годзе атрымаў спадчыну ад свайго бацькі курфюрства.
Падчас знаходжання ў палоне караля Венцэля ў Ёста Мараўскага — кіраваў імперыяй. Пасля звяржэння Венцэля, які праводзіў большую частку свайго часу ў Чэхіі, на наступны дзень, 21 жніўня 1400 года, быў абраны курфюрстамі Майнца, Кёльна, Саксоніі і Пфальца каралём Германіі. У студзені 1401 года быў каранаваны ў Кёльне архібіскупам Фрыдрыхам III, таму што Ахен, а таксама Франкфурт не адкрылі яму вароты.
Новы кароль перш за ўсё адправіў армію ў Чэхію, каб прымусіць свайго папярэдніка прызнаць сябе каралём. Армія аблажыла Прагу і неўзабаве Венцэль пагадзіўся прыняць усе ўмовы Рупрэхта.
Затым у 1401 годзе Рупрэхт адправіўся на каранацыю ў Італію. Пераваліўшы праз Альпы, ён апынуўся ва ўладаннях Джана Галеаца Вісконці, якому Венцэль раней за грошы прадаў тытул герцага Міланскага. Рупрэхт лічыў гэту здзелку незаконнай. Ён запатрабаваў, каб Вісконці вярнуў імперскія лены, але герцаг адказаў адмовай. 21 кастрычніка каля Брэшы адбылася бітва, у якой каралеўская армія была разбіта. Рупрэхт вярнуўся ў Трэнта.
Затым ён распачаў яшчэ адну спробу перайсці Альпы, але пацярпеў ізноў няўдачу і ўвесну 1402 года з-за адсутнасці грошай (ён нават быў вымушаны закласці імперскія рэгаліі і свой сярэбраны посуд) вярнуўся ў Германію. Пасля гэтага аўтарытэт Рупрэхта ўпаў і ў Германіі запанавала анархія. Ён імкнуўся пасяліць мір у Германіі, але значэнне імператарскай улады было да такой ступені малым, што Рупрэхт усюды чакала процідзеянне.
У верасні 1405 года архібіскуп майнцкі Іаган схіліў некаторых германскіх кіраўнікоў і 17 швабскіх гарадоў заключыць абарончы маркбахскі саюз супраць Рупрэхта. Кароль спрабаваў пратэставаць супраць гэтага саюза, але ў яго не было сіл для барацьбы. У снежні 1406 года ён прызнаў за князямі і імперскімі гарадамі права заключаць паміж сабой саюзы для захавання спакою. У выніку гэтага ён цалкам страціў уладу ў краіне.
Беспаспяховыя былі і яго высілкі спыніць царкоўны раскол.
Да самай смерці Рупрэхт меў патрэбу ў грошах. Пасля яго смерці прыйшлося прадаць каралеўскую карону і іншыя каштоўнасці, каб адплаціць з яго даўгамі.
Шлюб і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- Жонка: (з 27 чэрвеня 1374 года, Амберг) — Лізавета Гогенцолерн (1358 — 26 ліпеня 1411), дачка бургграфа Нюрнберга Фрыдрыха V (1333 — 21 студзеня 1398) і Лізаветы Мейсенскай (22 лістапада 1329 — 21 красавіка 1375). Дзеці:
- Рупрэхт Піпан (20 лютага 1375 — 25 студзеня 1397), спадчынны прынц Пфальцкі (з 1375 года); жонка: (з 1392 года) графіня Лізавета фон Спонгайм (1365—1417), удава графа Энгельберта III фон Марк
- Маргарыта (1376 — 26 жніўня 1434); муж: (з 6 лютага 1393 года) Карл II (I) Смелы (1364 — 25 студзеня 1431), герцаг Латарынгіі з 1390 года, канетабль Францыі (1418—1424)
- Фрыдрых (1377—1401)
- Людвіг III (23 студзеня 1378 — 30 снежня 1436), курфюрст Пфальца (1410—1436); 1-я жонка: (з 1402 года) Бланка Ланкастарская (1392 — 22 мая 1409), дачка караля Англіі Генрыха IV Болінгбрака, 2-я жонка: (з 30 лістапада 1417 года) Мацільда Савойская (1390 — 4 мая 1438)
- Агнэса (1379—1401); муж: (з 1400 года) граф Клеўскі Адольф II (I) (2 жніўня 1373 — 23 верасня 1448), сын графа Клеўскага Адольфа I (1334 — 7 верасня 1394) і Маргарыты Юліхскай
- Лізавета (1381—1409); муж: (з 1407 года) герцаг Аўстрыі Фрыдрых IV (1382 — 24 чэрвеня 1439), сын герцага Леапольда III Справядлівага (1 лістапада 1351 — 9 ліпеня 1386) і Вірыдзіс Вісконці (1350 — 1 сакавіка 1414)
- Іаган (1383 — 14 сакавіка 1443), пфальцграф фон Нойбург (Вальд і Ноймарк) (з 1410 года); 1-я жонка: (з 15 жніўня 1407 года) Катарына Памеранская (1390 — 4 сакавіка 1426), 2-я жонка: (з 1428 года) Беатрыса Баварская-Вітэльсбах (1403 — 12 сакавіка 1447), дачка герцага Баварыі Эрнста (1373 — 2 ліпеня 1438), удава графа Цэльскага Германа III Цылі
- Стэфан (23 чэрвеня 1385 — 14 лютага 1459), пфальцграф фон Зімерн-Цвайбрукен (з 1410 года); жонка: (з 1410 года) графіня Ганна фон Фельдэнц (1390—1439)
- Атон I (24 жніўня 1390 — 5 ліпеня 1461), пфальцграф фон Мосбах (з 1410 года); жонка: (з 1430 года) Іаана Баварская-Вітэльсбах (1413 — 20 ліпеня 1444), дачка Генрыха XVI Багатага (1386 — 30 ліпеня 1450)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рыжов, Константин. монархи мира. Западная Европа. — М.: Вече, 2001. — С. 311-312. — 441 с. — ISBN 5-7838-0374-Х.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рупрэхт (кароль Германіі)