Рынак
Выгляд
Рынак (у эканамічнай тэорыі) — гэта сукупнасць эканамічных адносін паміж суб’ектамі рынка з нагоды руху тавараў і грошай, якія засноўваюцца на сузгоднасці, эквівалентнасці і канкурэнцыі.
Функцыі рынку
[правіць | правіць зыходнік]Да функцый рынка ставяцца:
- інфармацыйная — рынак дае яго ўдзельнікам інфармацыю аб неабходнай колькасці тавараў і паслуг, іх асартыменце і якасці;
- пасрэдніцкая — рынак выступае пасрэднікам паміж вытворцам і спажыўцом;
- цэнаўтвараючая — кошт складаецца на рынку на аснове ўзаемадзеяння попыту і прапановы, з улікам канкурэнцыі;
- рэгулюючая — рынак прыводзіць у раўнавагу попыт і прапанову;
- стымулюючая — рынак падахвочвае вытворцаў ствараць патрэбныя грамадству эканамічныя выгады з найменшымі выдаткамі і атрымліваць дастатковы прыбытак.