Санта-Крус-дэ-ла-Сьера
Горад
Санта-Крус-дэ-ла-Сьера
| ||||||||||||||||||||||||
Санта-Крус-дэ-ла-Сьера (ісп.: Santa Cruz de la Sierra) — горад у Балівіі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Санта-Крус. 1,4 млн жыхароў (2006).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1560 годзе іспанскім канкістадорам Ньюфла дэ Чавесам, які даў гораду імя, што значыць «Свяшчэнны крыж гор», у гонар свайго роднага горада ў Эстрэмадуры, Іспанія. Першапачаткова горад знаходзіўся ў 220 км на ўсход ад цяперашняша месца. Перанос пасялення быў зроблены з-за канфліктаў з мясцовым індзейскім насельніцтвам у 1592 годзе.
Прыродныя ўмовы
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Балівіі, на вышыні 416 м над узроўнем мора. Клімат субтрапічны, сонечны. Перыядычныя халодныя вятры з аргенцінскіх пампасаў. Дажджлівыя месяцы — студзень і люты (г.зн. летнія). Сярэднегадавая тэмпература +21 градус. У дэпартаменце знаходзіцца Нацыянальны парк Наэль-Кемпфф-Меркада.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва гэтай часткі краіны ўжывае свой дыялект іспанскай мовы — Camba.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Нафтаперапрацоўчая, харчовая, гарбарная прамысловасць.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Звязаны чыгункай з Аргенцінай і Бразіліяй. Сетка аўтадарог. Буйнейшы ў Балівіі міжнародны аэрапорт.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Выдатная іспанская каланіяльная архітэктура, у тым ліку сабор 16 ст. і шматлікія іезуіцкія місіі.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санта-Крус // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 160. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.gmsantacruz.gov.bo/ Архівавана 21 снежня 2007. — Афіцыйны гарадскі сайт