Сарх
Выгляд
Горад
Сарх
Sarh
| ||||||||||
Сарх (фр.: Sarh) — трэці па велічыні горад Чада, адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Сярэдняе Шары і дэпартамента Бархім-Кох. Насельніцтва каля 105 тысяч чалавек (2006 г). Размешчаны прыкладна ў 550 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Чада Нджамены на беразе ракі Шары.
Сарх заснаваны французамі для вяртальнікаў з працоўных лагераў, утвораных пры будаўніцтве чыгункі Конга-Акіян. Сёння гэта буйны транспартны вузел і цэнтр бавоўнаперапрацоўваючай прамысловасці, таксама вядомы сваім начным жыццём. Славутасці: Нацыянальны музей Сарха, аэрапорт.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сарх // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 187. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).