Перайсці да зместу

Стартап

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Стартап, стартап-кампанія (ад англ.: startup «пачынаць спачатку») — маладая кампанія, створаная для праверкі і распрацоўкі новай бізнес-ідэі. Стартапы будуюцца на аснове навуковых інавацый або інавацыйных тэхналогій, якія яшчэ не прадстаўлены на рынку. Стартапы маюць абмежаваны набор рэсурсаў, напачатку сутыкаюцца з высокай нявызначанасцю і часта правальваюцца, толькі невялікая іх частка становіцца паспяховым бізнесам.

У асноўным тэрмін «стартап» выкарыстоўваецца ў дачыненні да інтэрнэт-кампаній і іншых фірм, якія працуюць у сферы IT, аднак гэтае паняцце распаўсюджваецца і на іншыя сферы дзейнасці.

Інавацыі, на аснове якіх будуюць свой бізнес стартап-кампаніі, могуць быць як глабальнымі для ўсяго свету, так і інавацыйнымі ў асобна ўзятай краіне, прычым у іншых краінах гэта можа ўжо не быць інавацыяй.

Сярод стартапаў, якія былі створаны беларусамі, вядомыя PandaDoc, MAPS.ME, MSQRD, Flo, OneSoil.[1]

Стадыі развіцця

[правіць | правіць зыходнік]

У развіцці стартапаў выдзяляюць некалькі стадый. Часцей за ўсё выкарыстоўваецца скарочаная класіфікацыя, згодна з якой стартап мінае ў сваім развіцці 6 стадый:

  • задума (pre-seed)
  • «сяўба» (seed)
  • пуск (startup)
  • рост (growth)
  • пашырэнне (expansion)
  • спыненне, «выхад» (exit).

Час ад часу выкарыстоўваецца і больш пашыраная класіфікацыя стадый стартапа:

  • PRE — STARTUP
    • Стадыя pre-seed (pre-seed stage)
    • Seed стадыя (seed stage)
    • Прататып (prototype)
    • Працуючы прататып (working prototype)
    • Альфа-версія прадукта або праекта (alpha)
    • Закрытая бэта-версія прадукта або праекта (private beta)
    • Публічная бэта-версія прадукта або праекта(public beta)
  • ПУСК
    • Пуск, або ранняя startup-стадыя (launch, or early startup stage)
    • Стадыя startup (startup stage)
    • Работа з першымі кліентамі, або позняя startup-стадыя (first clients, or late startup stage)
  • POST STARTUP
    • Стадыя роста (growth stage)
    • Стадыя пашырэння (expansion stage)
    • Стадыя выхада (exit stage)
    • Pre-IPO stage (пры выхадзе праз правядзенне IPO — Initial Public Offering, ці пачатковае размяшчэнне кампаніяй сваіх акцый на біржы)
    • IPO (пры выхадзе на IPO)

На памер і поспех стартапа уплывае яго экасістэма — прастора, у якой стартап запускаецца і расце. Падтрымкай стартапаў займаюцца як асобныя прадпрымальнікі (бізнес-анёлы, венчурныя інвестары, ментары), так і арганізацыі (універсітэты, бізнес-інкубатары, інвестыцыйныя кампаніі і стартап-хабы). Рэгіён з усімі гэтымі элементамі лічыцца «моцнай» стартап-экасістэмай.

Адной з самых вядомых экасістэм стартапаў з’яўляецца Крамянёвая даліна ў Каліфорніі, дзе буйныя тэхналагічныя кампаніі і вядомыя ўніверсітэты, такія як Стэнфардскі ўніверсітэт, ствараюць неабходнае асяроддзе. Ва ўсім свеце робяцца спробы аб’яднаць фундаментальныя даследаванні, універсітэты і тэхналагічныя паркі, каб стварыць зручныя для стартапаў экасістэмы. Напрыклад, у Ізраілі створана ўласная «Крамянёвая даліна» — Silicon Wadi, у Францыі — Inovallée, у Расіі - Інавацыйны цэнтр «Сколкава».

У Беларусі існуе дзяржаўны Парк высокіх тэхналогій, для стартапаў ПВТ мае ўласны бізнес-інкубатар.[2] Развіццю стартапаў у Беларусі паспрыялі стартап-хаб Імагуру, конкурс Social Weekend, венчурныя фонды Zubr Capital і Bulba Ventures.

Зноскі

  1. ТОП-10 стартапов в Беларуси в 2021: PandaDoc, Flo, Edu Do - PROBUSINESS.IO. probusiness.io. Праверана 27 снежня 2023.
  2. Агульныя звесткі. park.by. Праверана 27 снежня 2023.