Тамбоўская раўніна
Выгляд
Тамбоўская раўніна | |
---|---|
руск.: Тамбовская равнина | |
Каардынаты: 52°00′ пн. ш. 41°00′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Расія |
Рэкі | Цна, Дон, Варонеж, Біцюг |
Тамбо́ўская раўні́на[1][2] (руск.: Тамбо́вская равни́на) — нізіна ў цэнтральнай частцы еўрапейскай часткі Расіі, у Тамбоўскай, часткова ў Разанскай і Варонежскай абласцях.
Тамбоўская раўніна займае асноўную частку Окска-Данской раўніны (паўночную і цэнтральную). Складзена лёсападобнымі суглінкамі, пад якімі знаходзіцца дняпроўская марэна, ніжэй — пясчана-гліністыя адклады неагену. Рэкі: Цна з прытокамі, Дон, Варонеж, Біцюг і іншыя. У ландшафтах лесастэп з чарназёмамі і шэрымі ляснымі глебамі.
Большая частка тэрыторыі раўніны пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі. Вырошчваюцца збожжавыя культуры, сланечнік, цукровыя буракі, бульба.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тамбоўская раўніна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 413. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Окска-Данская раўніна, Тамбоўская раўніна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 431. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Тамбовская равнина // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 244. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Окско-Донская равнина, Тамбовская равнина // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 353, 468. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.