Тангеранг-Селатан
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Тангеранг-Селатан (індан.: Kota Tangerang Selatan) — горад у інданезійскай правінцыі Бантэн на востраве Ява. Насельніцтва 1.037.000 чалавек (2010). Знаходзіцца ў 20 км на захад ад Джакарты і фактычна з'яўляецца прыгарадам сталіцы Інданезіі.
Муніцыпалітэт быў утвораны ў кастрычніку 2008 года пры раздзеле акругі Тангеранг. Горад дзеліцца на сем адміністрацыйных адзінак:
- 1.Серпонг;
- 2.Паўночны Серпонг;
- 3.Пандок-Арэн;
- 4.Чыпутат;
- 5.Усходні Чыпутат;
- 6.Памуланг;
- 7.Сету.