Ульмскі ўніверсітэт
Ульмскі ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Universität Ulm | |
Арыгінальная назва | ням.: Universität Ulm |
Міжнародная назва | англ.: University of Ulm |
Заснаваны | 1967 |
Рэктар | Michael Weber[d] |
Студэнты | 10 164[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Ульм |
Сайт | uni-ulm.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ульмскі ўніверсітэт (ням.: Universität Ulm) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ульм.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыццё універсітэта яшчэ ў 1959 годзе ініцыяваў Савет па навуцы і Міністэрства культуры ФРГ, у планах якіх было стварэнне новай вышэйшай навучальнай установы медыцынскага профілю. Афіцыйна адкрыццё адбылося 25 лютага 1967 года. Новай навучальнай установе першапачаткова была дадзена назва Ульмскі інстытут медыцыны і прыродазнаўства, але ў тым жа годзе ўлады зямлі Бадэн-Вюртэмберг далі інстытуту статус універсітэта. Да 1990-х гадоў ішло актыўнае будаўніцтва дадатковых карпусоў і пашырэнне структуры універсітэта. У 2007 годзе універсітэт адсвяткаваў 40-годдзе. У тым жа годзе ўзнікла ідэя назваць універсітэт у гонар Альберта Эйнштэйна, які нарадзіўся ў горадзе Ульм. Але рашэнне па гэтым пытанні прынята не было.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт інжынерных і камп'ютарных навук
- Факультэт матэматыкі і эканомікі
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Медыцынскі факультэт
Зноскі
- ↑ Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ульмскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы