Усходні аўтавакзал (Мінск)
Аўтавакзал Усходні | |
---|---|
Адрас | Мінск, вул. Ванеева 34 |
Тып | Аўтавакзал |
Эксплуатант | КУП «Мінсктранс» |
Адкрыта | Жнівень 1983 г. |
Віды маршрутаў | Міжрэйсавы адстой аўтобусаў |
Сайт | Афіцыйны сайт |
ВікіСховішчы | на
Аўтавакзал «Усходні» — аўтавакзал у Мінску. Размяшчаецца ў паўднёва-ўсходняй частцы горада побач з жылым раёнам Серабранка на дарожнай развязцы вуліц Ванеева, Алега Кашавога і праспекта Ракасоўскага. Узведзены па праекце архітэктараў Л. Пагарэлава, Л. Кустовай і В. Ягадніцкага[1].
Вакзал падзяляецца на два пероны: левы і правы, кожны мае 10 платформаў пасадкі і 10 платформаў для прыбыцця транспарту.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1970-х гадах з-за павелічэння пасажырскіх прыгарадных і міжгародніх аўтобусных перавозак, Цэнтральны аўтавакзал ў Мінску перастаў спраўляцца з пасажырапатокам і адкрыццём новых маршрутаў. У сувязі з гэтым у канцы 1970-х было прынята рашэнне аб будаўніцтве ў горадзе яшчэ аднаго аўтобуснага вакзала, па сучасным праекце, які змог бы абслугоўваць адначасова некалькі дзясяткаў міжгародніх і прыгарадных аўтобусных маршрутаў. Для гэтага была выбрана пляцоўка на скрыжаванні вуліцы Ванеева і праспектата Ракасоўскага, дзе і пачалося будаўніцтва. Аўтавакзал, які атрымаў назву «Усходні», быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1983 годзе.
З 1 чэрвеня 2016 перасталі хадзіць прыгарадныя, міжгароднія і міжнародныя аўтобусы. Пляцоўка цяпер выкарыстоўвалася для міжрэйсавага адстою. Усе аўтобусы, якія хадзілі з «Усходняга», адпраўляліся і прыбывалі на аўтавакзал «Цэнтральны»[2]. Паведамлялася аб аднаўленні працы ў сакавіку 2020 г.[3], але ў рэшце рэшт аўтавакзал быў канчаткова зліквідаваны і ў 2024 годзе пачалася яго рэканструкцыя з пераўтварэннем у гарадскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі[4].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ З аўтавакзалу «Ўсходнi» перастануць хадзіць усе аўтобусы
- ↑ Возобновление работы автовокзала «Восточный» . Государственное предприятие «Столичный транспорт и связь» (4 сакавіка 2020).
- ↑ Архитектурный образ здания бывшего автовокзала «Восточный» сохранят. Что там строят . УП «Агентство «Минск-Новости» (19 верасня 2024).