Перайсці да зместу

Федэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

FIPS (англ.: Federal Information Processing Standards, Федэральныя Стандарты Апрацоўкі Інфармацыі) — адкрыта публікуемыя стандарты, распрацаваныя ўрадам ЗША, якія выкарыстоўваюцца ўсімі грамадзянскімі ўрадавымі ўстановамі і контрагентамі ў ЗША. Многія са стандартаў FIPS уяўляюць сабой змененыя версіі іншых шырока распаўсюджаных стандартаў (ANSI, IEEE, ISO і г.д.).

Некаторыя са стандартаў FIPS былі распрацаваны ўрадам ЗША. Напрыклад, коды краін, а таксама такія крыптаграфічныя стандарты, як DES (FIPS 46) і AES (FIPS 197).

Стандарты FIPS для кадзіравання назваў краін і рэгіёнаў падобныя на стандарты ISO 3166 і NUTS.