Фемтахімія
Фемтахімія — раздзел фізічнай хіміі, які вывучае хімічныя рэакцыі на вельмі кароткіх часовых інтэрвалах, парадку фемтасекунд (адсюль і назва). Дзякуючы фемтахімічным даследванням з’явілася магчымасць назіраць за эвалюцыяй (развіццем) элементарных хімічных рэакцый «у рэальным маштабе часу», то бок у фемтасекундным часовым дыяпазоне (10−15 — 10−12 секунды).
Выкарыстанне лазераў і, у асаблівасці, лазераў звышкароткіх імпульсаў дадала новыя магчымасці хіміі і забяспечыла рух у вывучэнні кінетыкі элементарных хімічных узаемадзеянняў (10 — 100 фемтасекунд або 10−14 — 10−13 секунд). Гэты час значна менш перыяду ваганняў атамаў у малекулах (100 фемтасекунд — 10 пікасекунд або 10−13 — 10−11 секунд). Дзякуючы такім магчымасцям фемтахімія «бачыць» саму хімічную рэакцыю — як перамяшчаюцца ў часе і ў прасторы атамы, калі зыходныя злучэнні пераўтвараюцца ў прадукты.
Гэта дасягненне сучаснай хіміі адкрыла прамыя шляхі даследавання механізмаў хімічных рэакцый, а значыць, шляхі кіравання рэакцыямі. Поспехі, дасягнутыя пры выкарыстанні фемтасекундных імпульсаў, прывялі да адкрыцця іншай навукі — фемтабіялогіі.
Асноўныя напрамкі гэтай новай галіны даследаванняў — гэта дэталёвае вывучэнне мікраскапічных хімічных працэсаў і кіраванне імі на фемтасекунднай шкале часу.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Zewail A. H. Femtochemistry: Ultrafast Dynamics of the Chemical Bond. — World Scientific. — 1994