Хасэ Артэга-і-Гасет
Хасэ Артэга-і-Гасет | |
---|---|
ісп.: José Ortega y Gasset | |
Імя пры нараджэнні | ісп.: José Ortega y Gasset |
Род дзейнасці | філосаф, педагог, пісьменнік, выкладчык універсітэта, сацыёлаг, матэматык, літаратурны крытык, публіцыст, палітык, паэт, перакладчык, эсэіст |
Дата нараджэння | 9 мая 1883[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 кастрычніка 1955[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | José Ortega Munilla[d] |
Жонка | Rosa Spottorno Topete[d] |
Дзеці | José Ortega Spottorno[d], Soledad Ortega Spottorno[d] і Miguel Ortega[d] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хасэ Артэга-і-Гасет (9 мая 1883, Мадрыд — 8 кастрычніка 1955) — іспанскі філосаф, культуролаг; прадстаўнік філасофіі жыцця і філасофскай антрапалогіі.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мадрыдскі ўніверсітэт са ступенню доктара філасофіі (1904), вучыўся ва ўніверсітэтах Лейпцыга, Берліна і Марбурга. У 1910-36 узначальваў кафедру метафізікі Мадрыдскага ўніверсітэта. У 1931-33 дэпутат рэспубліканскіх картэсаў, адзін з арганізатараў «Саюза абароны рэспублікі». 3 1936 у эміграцыі. У 1948 заснаваў у Мадрыдзе Інстытут гуманітарных навук.
Светапогляд
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Х. Артэга-і-Гасета, працэс жыцця — гэта своеасаблівая энергія космасу, сканцэнтраваная ў пэўных рэчах і ў чалавеку ў выглядзе аўтаномнага «ідэальнага праекта»; кожны чалавек займае пэўнае месца ў гістарычнай «перспектыве», якая залежыць ад вынікаў творчай актыўнасці людзей і ў той жа час сама вызначае розныя тыпы іх светапоглядаў, ідэалаў і перакананняў («Ідэі і вераванні», 1934; «Гісторыя як сістэма», 1941). Упершыню ў заходняй філасофіі абгрунтаваў асноўныя прынцыпы канцэпцыі масавага грамадства. У такім грамадстве, на яго думку, гаспадаром жыцця становіцца «чалавек натоўпу», у культуры, мастацтве, палітыцы пачынае дамінаваць усярэднены стандарт і прымітывізм мыслення, парушаюцца асновы законнасці, адкрываецца прамы шлях да аўтарытарызму і ўзнікнення дэструктыўных масавых рухаў (нацыянал-сацыялізм, фашызм і да т.п.). Выхад з «тупіка» масавага грамадства бачыў у захаванні такіх найважнейшых каштоўнасцей цывілізацыі, як лібералізм, палітычная дэмакратыя, парламентарызм, свабода асобы і інш., у перадачы ўлады «абранай меншасці» — духоўнай эліце, якая творыць і захоўвае культуру («Паўстанне мас», 1929-30). У эстэтычных творах («Дэгуманізацыя мастацтва», 1925; «У пошуках Гётэ», 1932) сцвярджаў, што «новае мастацтва» пач. ХХ ст. вызначаецца няўхільным выцясненнем чалавечых элементаў і захаваннем толькі чыста мастацкай матэрыі, яно звяртаецца да выяўлення свету ідэй, суб’ектыўных схем, стварэння ідэальных вобразаў і даступнае толькі выбраным мастацкім натурам. Пры гэтым Х. Артэга-і-Гасет заклікаў абараняць яе ад масы, ад рэвалюцыйнага пачатку, што нясе з сабой канфлікт паміж «розумам мас» і «духам эліты».
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя творы пераклалі Сяргей Вераціла[9][10], Анатоль Прасаловіч[11] і Лявон Баршчэўскі[12].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Obras completas, Editorial Alianza/ Revista de Occidente, Madrid. 12 volúmenes. 1946—1983. Edición de Paulino Garagorri.
- Obras completas, Editorial Taurus, Madrid, 10 volúmenes (Santillana Ediciones Generales/Fundación José Ortega y Gasset, en coedición). El proceso de publicación ha terminado (2004—2010).
Зноскі
- ↑ а б Jose Ortega y Gasset // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б José Ortega y Gasset // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=1-1&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%2883040%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
- ↑ https://zkm.de/en/person/jose-ortega-y-gasset Праверана 30 чэрвеня 2022.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ https://web.archive.org/web/20160620120250/http://www.racmyp.es/academicos/lista_historica.cfm Праверана 10 лютага 2019.
- ↑ https://academia.gal/institucion/academicos/correspondentes
- ↑ Калі няма радасці; Ярасць; Санча Панса і Фіхтэ; Бачу Бога!: (Эсэ) // Крыніца № 9, 1990. — С. 30-32.
- ↑ Ад Мадрыда да Астурыі, або Два краявіды: Геаметрыя Месэты, Вясковасць: (Эсэ) // Крыніца № 3(63), 2001. — С. 156—159.
- ↑ Артэга-і-Гасэт Х. Дзецям Іспаніі; Касмапалітызм; Пра трамвай і эстэтыку [Эсэ] / Пер. з іспанск. А. Прасаловіч // Крыніца, № 3 (63), 2001. — С. 139—156.
- ↑ Эцюды пра любоў і каханне/ Пер. з іспанск. Л. Баршчэўскі. Мн.: Энцыклапедыкс, 2024
- Асобы
- Нарадзіліся 9 мая
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся ў Мадрыдзе
- Памерлі 18 кастрычніка
- Памерлі ў 1955 годзе
- Памерлі ў Мадрыдзе
- Пахаваныя на могілках Сан-Ісідра
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Члены Каралеўскай фламандскай акадэміі навук і мастацтваў Бельгіі
- Памерлі 8 кастрычніка
- Філосафы Іспаніі
- Пісьменнікі Іспаніі
- Іспанамоўныя пісьменнікі