Чайнат (правінцыя)
Чайнат | |||
---|---|---|---|
тайск.: จังหวัดชัยนาท | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Код ISO 3166-2 | TH-18 | ||
Тэлефонны код | 056 | ||
Паштовыя індэксы | 17 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чайнат (тайск.: ชัยนาท) — правінцыя ў цэнтральнай частцы Тайланда. Адміністрацыйны цэнтр — горад Чайнат.
На гербе правінцыі намалявана кола Буды, Дхармачакра, на фоне гор Кхао Пхлонг і ракі Менам-Чао-Прая, у даліне якой размяшчаецца правінцыя Чайнат. Выява на гербе сімвалізуе вялікую рэлігійнасць мясцовых жыхароў. Правінцыя размешчана за 180 км на поўнач ад Бангкока.
Асноўную плошчу рэгіёна займае раўніна. У паўднёвай частцы правінцыі на рацэ Менам-Чао-Прая пабудавана дамба, якая, абараняючы гэты раён ад паводак, дапамагае рэгуляваць водны паток і эфектыўна выкарыстоўваць водныя рэсурсы ў развіцці сельскай гаспадаркі. Гэтая дамба была першай у Тайландзе, пабудавана ў 1957 годзе. Яна садзейнічала стварэнню самай развітой ірыгацыйнай сістэмы краіны.