Шан Чжоу
Шан Чжоу | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
кіт.: 商紂王 вэньянь: 商辛王 вэньянь: 殷紂王 | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Di Yi[d] | ||||||
Пераемнік | У-ван | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1105 да н.э. |
||||||
Смерць |
1046 да н.э. |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Шан | ||||||
Бацька | Di Yi[d] | ||||||
Жонка | Daji[d] | ||||||
Дзеці | Wu Geng[d] |
Дзі-сінь (кіт. спр. 帝辛, піньінь Dì Xīn) ці Чжоу-сінь (кіт. спр. 紂辛, піньінь Zhòu Xīn; 1105 —1046 г. да н. э.) — апошні валадар (ван) дынастыі Шан у 1075—1046 гадах да н. э.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў сынам вана Дзі І з дынастыі Шан. У 1075 годзе да н. э. пасля смерці бацькі атрымаў у спадчыну ўладу. Адносна першай часткі яго валадарства няма дакладных звестак: альбо ён правіў пад кіраўніцтвам рэгентаў, альбо прыслухоўваючыся да парад чыноўнікаў. Пра гэты перыяд нідзе не гаворыцца ў старажытных і сярэднявечных кітайскіх гісторыкаў з прычыны таго, што вобраз Чжоу-сіня, які страціў Мандат Неба павінен быць адмоўным, каб апраўдаць падзенне дынастыі Шан.
Імаверна за першыя гады ўлада і ўплыў дынастыі Шан на чале з Ванам Чжоу-сінем значна павялічылася. Гэта прывяло да самаўпэўненасці ўладара, ён стаў менш увагі надаваць дзяржаўным справам, больш займаўся забаўкамі, праводзіў час у гарэме, баляваў. Пры гэтым усё менш прыслухоўваўся да сваіх дарадцаў. Усё большы ўплыў на вана аказала яго наложніца Дацзі. Свайго дзядзьку Бі Ганя, які спрабаваў пераканаць вана змяніць лад жыцця, Чжоў-Сінь загадаў пакараць смерцю, вырваўшы сэрца.
Каб павысіць свой прэстыж сярод шляхты і народа Чжоу-сінь у 1052 і 1050 гадах да нашай эры здзейсніў некалькі ваенных паходаў супраць племені чжоу, аднак пацярпеў паразу. Гэта яшчэ больш наладзіла арыстакратаў супраць уладара. Імаверна ўсе гэтыя падзеі ў канчатковым выніку прывялі да невыканання часткай мясцовых кіраўнікоў абавязкаў васалаў. Гэтым скарыстаўся Вэнь-ван, правадыр племя чжоу, які атакаваў Шан. У 1046 годзе да н. э. у вырашальнай бітве пры Муе (тэрыторыя сучаснай правінцыі Хэнань) шанскае войска пацярпела разгромнае паражэнне ад войска Чжоу. Адступіўшы да сталіцы Інь Чжоу-сінь абараняўся ад ворагаў, загінуў у палаючым палацы. Іншы яго дзядзька Сюй-сюй перайшоў на бок пераможцы.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Wu, K. C. (1982). The Chinese Heritage. New York: Crown Publishers. ISBN 0-517-54475-X.