Перайсці да зместу

Шматгадовыя расліны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзьмухавец лекавы (Taraxacum officinale), травяністая мнагалетняя расліна

Шматгадовая расліна, мнагалетняя расліна — расліна, якая жыве больш за два гады.

У батанічнай літаратуры шматгадовая расліна пазначаецца сімвалам Юпітэра ).

Травяністымі мнагалетнікамі называюць шматгадовыя расліны, надземныя часткі якіх не дранцвеюць, як гэта адбываецца ў дрэў і хмызнякоў, а дравяністымі мнагалетнікамі ўсе астатнія расліны. Тэрмін «шматгадовая расліна» часцей за ўсё ўжываюць менавіта да травяністых мнагалетнікаў, бо дрэвы і хмызнякі заўсёды шматгадовыя.

У травяністых мнагалетніх раслін на зіму адміраюць толькі надземныя органы, а падземныя (карэнішчы, клубні, цыбуліны) захоўваюцца. Вясной з пупышак, размешчаных на падземных органах, пачынаюць развівацца надземныя парасткі (напрыклад, дзьмухавец, цюльпан, касач, бульба).

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / В. М. Ціхаміраў [і інш.]; пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 199 с.: іл. ISBN 978-985-03-1340-9.