Энкі
Энкі (Эа) | |
---|---|
Гаспадар зямлі і вады | |
Міфалогія | Шумера-акадская |
Сфера ўплыву | Eridu[d] |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Ан |
Маці | Нама |
Браты і сёстры | Энліль |
Жонка | Нінчурсанга (Дамгалнуна) |
Дзеці | бог-лекар Асалдухі, багіня Наншэ, Думузі |
У іншых культурах | Ea[d], Палант і Ogmios[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Энкі, Эа (акад.: Хая, ці па прынятаму ў навуцы, але няправільнаму чытанню — Эя) — адзін з галоўных багоў шумера-акадскага пантэону, гаспадар зямлі, прэсных вод і падземнага сусветнага акіяну, таксама ўладар мудрасці і магіі, абаронца людзей перад багамі, заступнік шумерскага горада Эрэду.
Упершыню яго імя сустракаецца на шумерскіх таблетках XXVIII - XXVII стст. да н. э. Энкі стварае людзей і разам з братам Энлілем - малодшых багоў, адказных за жывёлу і зерне, упарадкуе навакольны свет, апладняе глебу, вынаходзіць плуг, матыку і форму для цагліны, валодае магічнай сілай мэ.
У шумера-акадскім мастацтве маляваўся як чалавек у доўгай вопратцы, з якога струменяцца Тыгр і Еўфрат. У Асірыі і Вавілоніі - як вадзяны чалавек ці марская чарапаха. У Вавілоне вядома выява ў выглядзе аленя, што танцуе вакол сусветнага акіяну.
Прысвечаныя Энкі ўшанаваныя жывёліны - баран і алень.