Эпітафія
Эпіта́фія (грэч. ері — на і taphos — магіла) — адзін з вершаваных жанраў. У антычнай лірыцы — верш-надпіс на магільным помніку. У такім значэнні эпітафія зрэдку ўжываецца і сёння. Аднак яшчэ ў старажытнасці гэтым тэрмінам сталі называць любы невялікі верш, напісаны ў форме надмагільнага надпісу, так званы фіктыўны надмагільны надпіс. З часам эпітафія набыла выразнае сатырычнае гучанне, стала зброяй ідэйнай, палітычнай барацьбы. Такія функцыі яна атрымала, напрыклад, у творчасці выдатнага шатландскага паэта XVIII ст. Р. Бёрнса. З беларускіх пісьменнікаў упершыню да эпітафіі звярнуўся С. Полацкі. Пасля яго доўгі час гэтым жанрам ніхто не карыстаўся, і толькі на пачатку XX ст. ён адрадзіўся ў творчасці Я. Купалы («Мая эпітафія», 1906). У сучаснай беларускай паэзіі эпітафія з'яўляецца найперш відам сатырычнай паэзіі (асобныя эпітафіі М. Танка і В. Віткі).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вячаслаў Рагойша. Паэтычны слоўнік / Т. А. Гарбачэўская. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.(недаступная спасылка)
- Вячаслаў Рагойша. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4. Архівавана 6 сакавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эпітафія