Ялі
Ялі (Yali) | |
Агульная колькасць | 33 тыс. |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Новая Гвінея |
Мова | нінія, ангурук |
Рэлігія | магія, культ продкаў, анімізм |
Блізкія этнічныя групы | дані |
Ялі — папуаскі народ, насельнікі заходняй часткі Новай Гвінеі. Пражываюць на тэрыторыі дзяржавы Інданезія. Адрозніваюцца ад суседзяў малым ростам (сярэдні рост мужчыны не перавышае 150 см). Падзяляюцца на 2 моўныя групы — нінія і ангурук, прычым кожная мова мае мноства гутарковых дыялектаў.
Агульная колькасць — 33 тыс.[1][2]
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Ялі насяляюць ізаляваную горную мясцовасць у заходняй частцы Новай Гвінеі. Сталыя кантакты з цывілізацыяй пачаліся толькі з 1961 г. Асноўныя заняткі — ручное земляробства, паляванне, збіральніцтва. Ялі трымаюць сабак і свінняў. Апошнія выконваюць важныя функцыі ў рэлігійных вераваннях і ў сацыяльным жыцці.
Вёскі будуюць на горных вяршынях у прыдатных для абароны месцах. Кантакты паміж вёскамі не маюць сталага характару, часта суправаджаюцца ваеннымі дзеяннямі. Жытлы драўляныя круглявай формы з дахам, крытым лісцем.
Мужчыны і жанчыны апранаюць кароткія спадніцы з травы і гнуткіх галінак. Жаночая спадніца складаецца з 4 розных пластоў, кожны з якіх дадаецца з пераходам да пэўнага ўзросту. Калі спадніца налічвае ўсе 4 пласты, то яе гаспадыня лічыцца дарослай і можа браць шлюб. Дарослыя мужчыны таксама апранаюць доўгія навершы на пенісы.
Канібалізм
[правіць | правіць зыходнік]У адрозненне ад асмат, ялі не практыкуюць паляванне за галавамі, аднак канібалізм да нядаўняга часу быў шырока распаўсюджанай з’явай. Жыхары адной вёскі часта нападалі на жыхароў іншай толькі для захопу палонных і забойства іх на мяса. Сама назва «ялі» была дадзена суседнімі народамі і значыць «людаед».
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- The Yali People Архівавана 24 красавіка 2013.
- Yali Tribe — Papua pygmey cannibals The Yali People