Перайсці да зместу

Балх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Балх
дары: بلخ, пушту: بلخ
Краіна
Правінцыя
Раён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
365 м
Насельніцтва
(ацэнка) 77 000 чалавек (2006)
Балх на карце Афганістана
Балх (Афганістан)
Балх

Балх (дары: بلخ, пушту: بلخ — Бальх) — горад у аднайменнай правінцыі Афганістана. Размешчаны за 20 км на паўночны захад ад сталіцы правінцыі, горада Мазары-Шарыф і 74 км на поўдзень ад ракі Амудар’я. Насельніцтва — 77 000 чалавек (ацэнка 2006)[1].

Адзін з найвялікшых гарадоў старажытнасці, цэнтр гістарычнага прыамудар’інскага Афганістана (Бактрыі)[2][3][4][5][6]. У часы росквіту Вялікага шаўковага шляху насельніцтва дасягала 1 млн, звычайна ж у Антычнасці і ў раннім Сярэднявеччы каля 200 тыс. чалавек. Да эпохі элінізму з’яўляўся цэнтрам зараастрызму, іўдаізму і будызму ў Персію, зведаўшы моцны індыйска-індуісцкі ўплыў дзякуючы эканамічным інтарэсам у Імперыі Гупта. Ужо да пачатку XX стагоддзя моцна пацярпеў ад войнаў. Захаваліся рэшткі крапасной сцяны, вялікая мячэць. Цяпер горад лічыцца цэнтрам баваўнянай прамысловасці, а таксама вырабу скур, так званай «персідскай аўчыны». Горад пастаўляе на рынак міндаль і дыні.

Балх — адзін з найстаражытных гарадоў свету, ён лічыцца першым горадам, заснаваным індаарыйцамі падчас руху з-за Амудар’і[7]. Горад быў рэлігійным цэнтрам зараастрызму і лічыўся месцам нараджэння Заратустры. У часы антычнасці горад ці яго частка таксама насіў назву Зарыяспа, якая, відаць, паходзіць ад назвы зараастрыйскага храма агню Азар-і-Асп.

У часы позняй Антычнасці Балх стаў важным цэнтрам хінаяны, паводле сведчанняў Сюаньцзана, у VII стагоддзі ў горадзе было каля сотні будыйскіх манастыроў (віхара), у якіх пражывала 30 000 манахаў. Найбуйнейшым з манастыроў быў Наўбахар (санскр.: нава віхара — «новы манастыр»), у якім знаходзілася гіганцкая статуя Буды.

Арабы ўпершыню з’явіліся ў Балху ў 645 годзе, але сышлі, толькі разрабаваўшы яго. Яны вярнуліся ў 715 годзе і ўжо трывала замацаваліся ў горадзе. У далейшым горад захоплівалі і рабавалі манголы і Цімур, але, нягледзячы на гэта, Марка Пола апісваў горад як «годны і вялікі».

Манголы разбуралі Балх двойчы: у 1220 годзе Чынгісхан знішчыў усе будынкі, якія мелі абарончы патэнцыял, і выразаў жыхароў горада. Гэтую працэдуру паўтарыў у 14 стагоддзі Цімур. У 16 стагоддзі ў Балх прыйшлі ўзбекі. Магольскі падзішах Шах-Джахан змагаўся з імі некалькі гадоў каля 1640 года. Яго ўнук Аўрангзеб ў маладосці меў у Балху сваю рэзідэнцыю. Іранскі кіраўнік Надзір-шах падпарадкаваў сабе Балх у 1736 годзе, пазней ім завалодалі афганцы. У 1820 годзе Балх трапіў у склад Бухарскага эмірата. Афганцы вярнулі яго сабе ў 1850[8][9], і з таго часу застаецца ў складзе Афганістана.

У 1934 годзе была праведзена рэканструкцыя горада, падчас якой былі пракладзены восем вуліц, пабудаваны новыя жылыя дамы і базары.

Зялёная мячэць Масджыд Сабз у Балху
  • Грабніца Хаджы Парсы, вядомая таксама як Зялёная мячэць  (англ.) — мазар багаслова, які памёр у Балху ў 1460 годзе. Упрыгожаны рабрыстым бірузовым купалам, па баках фасада размешчаны мінарэты.
  • Медрэсэ Саіда Субханкуліхана, пабудаванае ў XVII стагоддзі, да нашых дзён захаваліся рэшткі сцен і арка.
  • Магіла Рабіяі Балхі, першай паэтэсы ісламскага перыяду, якая пісала на персідскай мове.
  • На паўночна-ўсходняй ускраіне знаходзяцца рэшткі старажытнага горада, «Бала Хісар», якія адносяцца да пачатку 1-га тысячагоддзя.
  • Масджыдзі Нух ГумбадМячэць Дзевяці Купалаў») — пабудавана ў пачатку IX стагоддзя.
  1. World Gazetteer: Afghanistan — largest cities (per geographical entity)(недаступная спасылка)
  2. Бактрия // БРЭ. Т.2. М.,2005.
  3. Бактра // БРЭ. Т.2. М.,2005.
  4. Массагеты // БРЭ. Т.19. М.,2011.
  5. Иссык // БРЭ. Т.12. М.,2008.
  6. Андроновская культура // БРЭ. Т.1. М.,2005.
  7. Nancy Hatch Dupree, An Historical Guide to Afghanistan, 1977, Kabul, Afghanistan
  8. Grenet, F. "BALK". Encyclopædia Iranica (Online ed.). ЗША: Калумбійскі ўніверсітэт. Архівавана з арыгінала 13 сакавіка 2014. Праверана 2015-07-09.
  9. Persia, Arabia, etc.. World Digital Library (22 лістапада 1852). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013. Праверана 27 ліпеня 2013.
  • «Balkh». Grove Encyclopedia of Islamic Art & Architecture. Oxford University Press. 2009.
  • Azad, Arezou. Sacred Landscape in Medieval Afghanistan: Revisiting the Faḍāʾil-i Balkh. Oxford, UK: Oxford University Press. ISBN 978-0-19-968705-3.