Перайсці да зместу

Дарфурскі канфлікт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дарфурскі канфлікт
Асноўны канфлікт: Суданскія грамадзянскія войны

Ваеннае становішча ў Судане 6 чэрвеня 2016 года (Дарфур злева).
     Пад кантролем суданскага ўрада і саюзнікаў      Пад кантролем Рэвалюцыйнага Фронта Судана і саюзнікаў

     Пад кантролем Суданскага Рэвалюцыйнага Савета Абуджэння
Дата 26 лютага 2003 — 31 жніўня 2020
Месца Дарфур, Судан
Вынік Джубінскі мірны дагавор
Праціўнікі
 Судан
Судан Джанджавід
Народныя сілы абароны
Пры падтрымцы:

 Кітай
 Іран
 Расія
 Беларусь


Арганізацыя Аб’яднаных Нацый ЮНАМІД2007)

Суданскі рэвалюцыйны фронт
Рух за справядлівасць і роўнасць
Суданскі вызваленчы рух
Рух вызвалення і справядлівасці2010)
Суданскі рэвалюцыйны савет абуджэння2014)
Суданскі саюз вызваленчых сіл2017)[1]
Пры падтрымцы:

 Паўднёвы Судан (з 2011)[2]
 Чад (2005—2010)
 Францыя (2008—2010)[3]
 Эрытрэя (да 2008)[4]
Лівія Лівія (да 2011)[5]
 Уганда (да 2015)[6]

Камандуючыя
Судан Амар аль-Башыр

Судан Муса Хілаль
Судан Хамід Даваі
Судан Алі Кушайб
Судан Ахмед Харун[7]
Судан Махамед Хамдан Дагала


Арганізацыя Аб’яднаных Нацый Марцін Іхаегхіан Ухамаібхі[8]
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый Франк Муш’ё Каманзі[9]

Ахмед Дзіраіж

Халіл Ібрахім
Гібрыл Ібрахім
Абдул Вахід аль Нур
Міні Мінаві

Сілы бакоў
УСС: 109 300

Джанджавід: <25 000


ЮНАМІД:
15 845 салдат і 3 403 паліцэйскіх[11]

РФС: 60 000
Страты
Невядома

235 забіта[13]

Невядома
Агульныя страты
Усяго загінула на 2013 год:

300 000 (ацэнка ААН)
178 258—461 520 (іншыя падлікі)[14]
Усяго перамяшчаных асоб на 2013 год:
2 850 000—3 000 000[15] (ацэнка ААН)
450 000 (ацэнка ўраду Судана)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дарфурскі канфлікт — ваенны канфлікт у рэгіёне Дарфур на захадзе Судана, які пачаўся ў лютым 2003 года, калі паўстанцкія групы пачалі барацьбу з урадам Судана, які яны абвінавацілі ва ўціску неарабскага насельніцтва[16][17]. Урад адказаў на атакі шляхам правядзення кампаніі этнічнай чысткі супраць дарфурскіх неарабаў. Гэта прывяло да гібелі сотняў тысяч мірных жыхароў і абвінавачванні прэзідэнта Судана Амара аль-Башыра ў генацыдзе, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці ў Міжнародным крымінальным судзе.[18]

Адзін з бакоў канфлікту складаецца ў асноўным з узброеных сіл Судана, паліцыі і «Джанджавід», груп суданскага апалчэння, якія набіраюцца ў асноўным сярод арабізаваных карэнных афрыканцаў і невялікай колькасці бедуінаў паўночнага племя рызейгат; большасць іншых арабскіх груп у Дарфуры застаецца неўцягнутымі[19]. Іншы бок складаецца з паўстанцкіх груп, у прыватнасці ВРС і РСР, набраных у асноўным з неарабскіх мусульманскіх этнічных груп фур, загава і масаліт. Афрыканскі Саюз і Арганізацыя Аб’яднаных Нацый таксама далучыліся да сумеснай місіі па падтрыманні міру ў рэгіёне, названай ЮНАМІД. Хоць урад Судана публічна адмаўляў, што падтрымліваў «Джанджавід», шматлікія звесткі пацвярджаюць сцвярджэнні, што ён забяспечыў фінансавую дапамогу і зброю, а таксама скаардынаваў сумесныя атакі[20][21].

Асаблівасці Дарфура

[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш буйной народнасцю рэгіёну з’яўляюцца фора (фур). Частка гэтага этнасу з’яўляецца арабамоўнай, але большасць кажуць на ўласнай мове. Пражываюць таксама вялікі лік араба-суданцаў, нубійцаў і некалькі дзесяткаў больш дробных народнасцяў, у асноўным негрыцяне. Некаторыя з дарфурскіх народнасцяў арабізаваныя і страцілі свае мовы, але захавалі элементы традыцыйнай культуры.

Па ладзе жыцця насельніцтва Дарфура дзеліцца на жывёлагадоўцаў-качэўнікаў, сярод якіх пераважаюць араба-суданцы, і аселае земляробчае насельніцтва, прадстаўленае чорнасукрымі народнасцямі. У гарадах пражываюць прадстаўнікі ўсіх дарфурскіх народнасцяў.

Племяны фактар ​​гуляе вялікую ролю ў жыцці мясцовага насельніцтва. Кожнае племя мае замацаваную за ім «дору» — тэрыторыю рассялення. У межах свайго ўчастка племя з’яўляецца практычна неабмежаваным уладальнікам земляў, пашы і водных крыніц.

У культурным плане большая частка насельніцтва рэгіёну значна бліжэй да суседняга Чаду, чым да астатняга Судану, размешчанага ў даліне Ніла. Таксама Дарфур лічыцца самым засушлівым і бедным раёнам краіны.

Прычыны і перадумовы

[правіць | правіць зыходнік]

Канфлікт нарастаў даўно. З-за суровага клімату ішла зацятая канкурэнцыя за зямельныя і водныя рэсурсы паміж жывёлагадоўцамі і чарнаскурымі земляробамі, якая вылілася ў міжэтнічную барацьбу за выжыванне ў няпростым рэгіёне. Ускладненне адбылося ў канцы ХХ стагоддзя, калі пустыня стала паглынаць раней прыдатныя да пражывання зямлі, заселеныя арабамі-качэўнікамі, і тыя сталі міграваць на поўдзень. Нагодай да адкрытага ваеннага канфлікту стала пагадненне паміж Хартумам і паўстанцамі Поўдня аб падзеле прыбыткаў ад здабычы нафты. Чарнаскурае насельніцтва Дарфура лічыла, што ў дамове не былі ўлічаныя іх эканамічныя інтарэсы.

Лагер бежанцаў з Дарфура ў Чадзе.

Пачатак вайны

[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 годзе супраць урада Судана выступілі дзве ваенізаваныя групоўкі: «Фронт вызвалення Дарфура», пазней пераназваны ў Суданскі вызваленчы рух (SLM/СВР), і «Рух за справядлівасць і роўнасць» (JEM/РСР)[22].

25 лютага атрады СВР захапілі горад Гола паблізу мяжы з Чадам, а 4 сакавіка яго атрады паспрабавалі захапіць Эль-Фашэр, але былі адкінуты ўрадавымі войскамі[23]. 6 верасня ўрад і СВР пры пасярэдніцтве Чада падпісалі пагадненне аб спыненні агню, дамовіўшыся пачаць поўнамаштабныя перамовы па ўрэгуляванні канфлікту. Аднак неўзабаве кіраўніцтва баевікоў абвінаваціла ўрад у зрыве дамовы. Узрастанне і інтэнсіўнасць канфлікту вымусіла ўлады перакінуць у Дарфур буйныя ваенныя падмацаванні, больш шырока і актыўна стала падлучацца ваенная авіяцыя. Урад Судана задзейнічаў арганізаванае з мясцовых арабамоўных качэўнікаў апалчэнне «Джанджавід» («д’яблы/джыны на конях»), якія рэгулярна здзяйснялі напады на чарнаскурых фермераў, спальваючы пры гэтым цэлыя вёскі і здзяйсняючы іншыя віды гвалту. Апалчэнцы выганялі чорныя плямёны для вызвалення сельскагаспадарчых зямель. Аналагічныя мерапрыемствы праводзілі іх праціўнікі супраць араба-суданцаў[24].

У лютым 2004 годзе ўрад пасля захопу горада Ціне на мяжы з Чадам абвясціў аб сваёй перамозе над паўстанцамі, аднак баевікі захоўвалі кантроль над сельскімі раёнамі.

Спробы мірнага ўрэгулявання

[правіць | правіць зыходнік]

23 жніўня 2004 года ў сталіцы Нігерыі Абуджы пачаліся шматбаковыя перамовы па ўрэгуляванні дарфурскага крызісу з удзелам прадстаўнікоў паўстанцкіх груповак і суданскага ўрада. Сустрэча праходзіла пад эгідай Афрыканскага саюза пры ўдзеле Лігі арабскіх дзяржаў, а таксама Эрытрэі, Лівіі, Уганды, Чада і Малі. Перамовы практычных вынікаў не прынеслі.

18 кастрычніка ў Трыпалі (Лівія) адбыўся саміт з удзелам дэлегацый Лівіі, Судана, Чада, Егіпта і Нігерыі, а таксама прадстаўнікоў двух паўстанцкіх груповак Дарфура, дзе была зроблена спроба ўрэгуляваць крызіс сіламі саміх афрыканцаў. Судан выступіў тут з шэрагам ініцыятыў, напрыклад, правесці дэцэнтралізацыю ўлады ў правінцыі, стварыўшы органы мясцовага самакіравання. Урад таксама абвясціў аб згодзе значна павялічыць ваенны кантынгент Афрыканскага саюза ў Дарфуры — з 465 да 4,5 тыс. чалавек. На саміце ў Лівіі ўдзельнікі дамовіліся, што праблему Дарфура трэба вырашаць сваімі сіламі, без умяшання міжнароднай супольнасці.

5 мая 2006 года ў Абуджы (Нігерыя) паміж урадам Судана і СВР было падпісана першае мірнае пагадненне[25].

У лютым 2010 года ўрад Судана і РСР падпісалі пагадненне аб спыненні агню, з папярэднім пагадненнем імкнуцца да міру. РСР меў найбольшую выгаду ад перамоваў і мог імкнуцца да паўаўтаноміі гэтак жа, як Паўднёвы Судан[26]. Аднак перамовы былі сарваны абвінавачваннямі, што суданская армія пачала рэйды і паветраныя ўдары па вёсцы, дзе хаваліся баевікі, парушыўшы пагадненне па толу. РСР паабяцала байкот перамоў[27].

Працяг канфлікту

[правіць | правіць зыходнік]
Верталёт ВПС Судана, які ўдзельнічаў у баявых аперацыях супраць баевікоў.

Увечары 29 верасня 2007 года больш за 1000 узброеных баевікоў суданскай вызваленчай арміі напалі на ваенную базу афрыканскіх міратворцаў у горадзе Хасканіта і пасля шматгадзіннага бою, захапіўшы на базе зброю, яны спалілі яе дашчэнту. У выніку гэтага нападу загінулі дзесяць міратворцаў, сем з якіх былі з Нігерыі. «Рух за роўнасць і справядлівасць», у сваю чаргу, абвінаваціў у інцыдэнце непасрэдна ўрадавыя войскі. Услед за гэтым суданская армія ўзяла Хасканіту, пасля чаго населены пункт быў цалкам спалены.

У ліпені 2020 года ў раёне гарадоў Кутум (14-га чысла), Абудос (24-га) і Мійстэры (з 25 па 26-га) адбыліся масавыя забойствы і сутыкненні. Кіраўніцтва Судана і сумесная місія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і Афрыканскага саюза ў Дарфуры (ЮНАМІД) звязвалі масавыя забойствы з зямельнымі канфліктамі з-за правоў на занятак сельскай гаспадаркай, якія ўзніклі паміж неарабскімі племяннымі фермерамі-масалітамі і арабскімі плямёнамі бедуінаў[28], якіх урад лічыць адказнымі за напады[29].

31 жніўня 2020 года чатыры групоўкі (Рух за справядлівасць і роўнасць, Суданскі альянс, Збор сіл вызвалення Судана і адна фракцыя ВРС) падпісалі з новымі ўладамі (Суверэнны савет Судана) Джубінскае мірнае пагадненне. Яны прыпынілі антыўрадавую дзейнасць і далучыліся да працэсаў па дэмакратызацыі Судана[30].

У канцы красавіка 2023 года, на фоне супрацьстаяння паміж генераламі Бурханам і Дагала, канфлікт абвастрыўся: 28 красавіка ў рэгіёне адбыліся сутычкі арабаў з масалітамі[31].

Ваенныя злачынствы

[правіць | правіць зыходнік]

Абодва бакі ў канфлікце абвінавачвалі адзін аднаго ў сур’ёзных парушэннях правоў чалавека, уключаючы масавыя забойствы, згвалтаванні і рабаванні мірных жыхароў. Крызіс прыняў міжнародныя маштабы, калі больш за сто тысяч бежанцаў, якія пераследваліся атрадамі «джанджавідаў», хлынулі ў суседні Чад, што прывяло да сутыкненняў паміж «джанджавідамі» і чадскімі памежнікамі. Былы дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл ахарактарызаваў сітуацыю як генацыд або акты генацыду.[32]

1 сакавіка 2012 года Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт міністра абароны Судана М. Хусейна па абвінавачванні ў здзяйсненні ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці ў Дарфуры ў 2003—2004 гадах[33].

Замежны фактар

[правіць | правіць зыходнік]
Байцы міратворчага кантынгенту.

У 2004 годзе ў краіну была накіравана група назіральнікаў ААН, якая паступова вырасла да міратворчага кантынгенту. Адной з галоўных прычын гэтага можна лічыць гіганцкі паток бежанцаў, якія лінулі ў суседнія краіны, асабліва ў Чад. Гуманітарны крызіс таксама турбаваў Францыю, былую метраполію Чада, якая не жадала хаосу ў сваёй былой калоніі. Між тым французскія кампаніі асцерагаліся страты сваіх радовішчаў у Дарфуры[34].

Згодна з штогоднікам SIRPI, з 2001 па 2007 год асноўным прыхільнікам суданскага ўрада з’яўляліся Расія і Кітай. Так, у 2004 годзе на долю Расіі прыйшлося 99% ад агульнага ліку ваенных закупак Судана — 297 мільёнаў долараў. Паводле тых жа даных, РФ было пастаўлена ў Судан ў 2006 годзе 41%, а ў 2007 годзе 96% зброі і боепрыпасаў, на агульную суму ў 54 мільёна долараў. Аднак Кітай і Расія гэтыя абвінавачванні ў парушэнні эмбарга ААН на продаж зброі ўдзельнікам дарфурскага канфлікту адхілілі. Прадстаўнік Судана ў ААН таксама назваў гэтыя абвінавачванні неабгрунтаванымі[35].

Пэўную падтрымку ўладам аказалі таксама Іран і Беларусь. Паведамлялася, што прададзеныя ў 2000-я апошняй Судану БТРы і верталёты Мі-24 выкарыстоўваліся ў баях супраць дарфурскіх баевікоў[36][37][38].

  1. Three Darfur factions establish new rebel group(недаступная спасылка). Sudan Tribune (7 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2017. Праверана 20 July 2017.
  2. "Al Bashir threatens to 'disarm Darfur rebels' in South Sudan". Radio Dabanga(англ.). 29 April 2015.
  3. «Борьба достигает столицы Чада», Al Jazeera, 2 февраля 2008 года.
  4. Afrol News - Eritrea, Chad accused of aiding Sudan rebels Архівавана 29 чэрвеня 2012. 7 de septiembre de 2007
  5. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 5 August 2012. Праверана 24 лістапада 2015. Sudan adjusting to post-Gaddafi era
  6. Uganda Signals Diplomatic Breakthrough With Sudan on Rebels - Bloomberg
  7. Sudan: Application for summonses for two war crimes suspects a small but significant step towards justice in Darfur | Amnesty International. Amnesty.org (27 лютага 2007). Праверана 24 March 2010.
  8. : Le Secrétaire général et la Présidente de la Commission de l’Union africaine nomment M. Martin Ihoeghian Uhomoibhi, du Nigéria, Représentant spécial conjoint pour le Darfour et Chef de la MINUAD, UN, 27 October 2015
  9. : Le Secrétaire général et l’Union africaine nomment le général de corps d’armée Frank Mushyo Kamanzi, du Rwanda, Commandant de la force de la MINUAD, UN, 14 December 2015
  10. Military Balance 2007, 293.
  11. : Faits et chiffres, UN, 26 October 2016
  12. "Who are Sudan's Jem rebels?". Al Jazeera.
  13. : (5a) Fatalities by Year, Mission and Incident Type up to 31 Aug 2016, UN, 8 September 2016
  14. Darfur Conflict(недаступная спасылка). Thomson Reuters Foundation. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2015. Праверана 28 верасня 2017.
  15. Sudan(недаступная спасылка). United to End Genocide. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2015. Праверана 28 верасня 2017.
  16. "Q&A: Sudan's Darfur conflict". BBC News. 8 February 2010. Праверана 24 March 2010.
  17. Reuters AlertNet – Darfur conflict. Alertnet.org. Праверана 24 March 2010.
  18. The Prosecutor v. Omar Hassan Ahmad Al Bashir(недаступная спасылка). International Criminal Court. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2016. Праверана 24 April 2016.
  19. de Waal, Alex (25 July 2004). "Darfur's Deep Grievances Defy All Hopes for An Easy Solution". The Observer. London. Праверана 13 January 2011.
  20. "Rights Group Says Sudan's Government Aided Militias". Washington Post. 20 July 2004. Архівавана з арыгінала 4 January 2006. Праверана 14 January 2007.
    Darfur – Meet the Janjaweed. American Broadcasting Company (3 чэрвеня 2008). Праверана 16 July 2008.
  21. Uppsala Conflict Data Program Conflict Encyclopedia, Sudan, one-sided conflict, Janjaweed – civilians Архівавана 22 сакавіка 2016.
  22. BBC Staff (24 February 2009) «Who are Sudan’s Darfur rebels?» BBC News
  23. Артур Блинов (2007-09-24). "Мир в обмен на нефть". Независимая газета.
  24. "Омар аль-Башир в Лентапедии". "Лента.Ру". 2005.
  25. С.Ю. Серёгичев (2006). "Возможные пути эволюции Республики Судан: факторы и условия". Институт Ближнего Востока.
  26. "Will peace return to Darfur?". BBC News. 23 February 2010. Праверана 11 July 2010.
  27. "Jem Darfur rebels snub Sudan peace talks over 'attacks'". BBC News. 4 May 2010. Праверана 11 July 2010.
  28. Sudan deploys security forces after 120 dead, injured in attack in Darfur (англ.). Middle East Monitor (28 ліпеня 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
  29. Soudan : le gouvernement envoie l'armée au Darfour en proie à une flambée de violences [Sudan: the government sends the Army to Darfur after an eruption of violences](фр.), France TV info, Khartoum veut stopper les milices arabes proches de l'ancien président Omar el-Béchir qui terrorisent les populations dans l'ouest du pays [Cartum wants to stop the arab militias aligned with the old president Omar el Bechir who are terrorizing the West of the country.
  30. SudanTribune. Minnawi warns against plans to attack Darfur joint force (англ.). Sudan Tribune (10 верасня 2023). Праверана 30 верасня 2023.
  31. Clashes renew in West Darfur as food and water shortages worsen in Sudan violence. CNN (28 красавіка 2023). Праверана 29 красавіка 2023.
  32. Adam Jones (27 September 2006). Genocide: A Comprehensive Introduction. Routledge. p. 373. ISBN 978-1-134-25980-9.
  33. Об изменениях в военно-политической обстановке на Ближнем Востоке и в Северной Африке (27 февраля – 4 марта 2012 года). Институт Ближнего Востока. Праверана 7 сакавіка 2012.
  34. Проектный блог по курсу "Конфликтология"
  35. China, Russia deny weapons breach. BBC (8 мая 2007).
  36. Тоp-10 обвинений Беларуси в сомнительных оружейных сделках
  37. Торговля оружием и будущее Белоруссии
  38. Завоюет ли Беларусь позиции на глобальных рынках оружия?