Перайсці да зместу

Дзік у Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзікі ў Мінскім заапарку

Дзік для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік беларускай фаўны капытных  (руск.)[1].

У Беларусі жыве кабан падвіду Sus scrofa scrofa. Раней апісаны з Налібоцкай пушчы Sus scrofa falzfeini, у цяперашні час разглядаюцца ў якасці сіноніма вышэй згаданай формы[1].

Гістарычныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]
Выява дзіка на старонцы Слуцкага Евангелля
Паштовая марка СССР з серыі «Белавежская пушча»

Гістарычна быў распаўсюджаны ў Беларусі па ўсёй тэрыторыі.

На Беларусі на дзікоў палявалі з часоў неаліту[2].

Паводле Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года незаконная здабыча дзіка каралася штрафам, роўным кошту адной каровы[2].

У пачатку XX стагоддзя найбольш дзікоў было ў Белавежскай пушчы, у асобныя гады да 2 - 3 тысяч асобін[2].

З 1927 па 1939 год кабан засяляў большасць лясных угоддзяў Беларусі. Ён часцей і ў большай колькасці сустракаўся ў паўднёва-заходняй частцы рэспублікі. У 1936 годзе на Беларусі колькасць папуляцыі складала каля 1,5 тысяч асобін[2]. У 1950 - каля 5 тысяч (не было ў большасці раёнаў Магілёўскай вобласці[2]. У 1970 - 18,3 тысячы асобін (пашыраны па ўсёй рэспубліцы, найбольш у Брэсцкай і Гомельскай абласцях[2]. Да канца 70-х — пачатку 80-х гадоў прасторавая структура папуляцыі кабана цалкам змянілася і на паўночным усходзе яго шчыльнасць у 3,9 разы, а на паўднёвым усходзе — у 1,6 разы стала вышэй, чым на паўднёвым захадзе Беларусі[1]. На пачатак 1982 года колькасць складала каля 27,9 тысяч асобін[2].

У 1967 годзе ў Беларусі налічвалася 5,4 тысяч дзікоў. Да 1973 года колькасць узрасла да 33,5 тысяч асобін. У наступныя гады назіралася паступовае зніжэнне колькасці звера. У 1981 годзе ўлічылі каля 24 тысяч дзікоў. У 90-я гады захавалася падвышаная шчыльнасць кабана ў паўночнай і ўсходняй частках рэспублікі. Найбольшая шчыльнасць (сярэдняя па раёнах) адзначана ў Віцебскай вобласці — 5,16 асобін/1000 га лясных угоддзяў, далей па ступені змяншэння ідуць Магілёўская (4,21), Гомельская (3,96), Гродзенская (3,42), Брэсцкая (3,23) і Мінская (2,99) вобласці[1].

У 1984 годзе ў Беларусі ўлічылі каля 31,4 тысяч асобін дзікоў[3].

Пудзіла кабана ў Музеі прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь

Да 1991 года колькасць жывёл павялічылася да 39,3 тысяч. У далейшым на працягу 5 гадоў назіраўся ўстойлівы спад колькасці да 22,2 тысяч асобін. У 1995 годзе ў паляўнічых гаспадарках Беларусі насяляла 24,89 тысяч галоў дзіка. Да 2002 года пагалоўе павялічылася да 35,011. У запаведніках і нацыянальных парках у 2002 годзе налічвалася яшчэ 3659 кабаноў[1].

Да вынішчэння ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход шчыльнасць дзіка ўзрастала з 1,8 да 6,2 асобіны на 1000 га лясных угоддзяў, у якіх кабан паводзіў сябе як тыпова лясны звер, хоць і часта выходзіў карміцца на ўзлескі, сельскагаспадарчыя ўгоддзі і ў поймы рэк[1].

Сучасная папуляцыя

[правіць | правіць зыходнік]
Пудзіла кабана ў экспазіцыі Лідскага гісторыка-мастацкага музея

У Беларусі ў 2013 годзе ў сувязі з небяспекай афрыканскай чумы свіней было прынята рашэнне аб памяншэнні колькасці дзікоў, якое перарасло ў адабранне гэтага віду з беларускай прыроды. Афіцыйна канфіскацыя адмаўляецца, бо вельмі нагадвае «кітайскіх вераб'ёў  (руск.)» узору 1958 года. Аднак калі ў 2013 годзе ў Беларусі налічвалася 80,4 тысяч дзікоў, якія жылі ў паляўнічых угоддзях, то ўжо ў 2014 толькі 8,6 тыс. Дадзеныя пра 2015 год замоўчваюцца і прыводзіцца ўсё тая ж леташняя лічба[1].

Па паведамленні БелаПАН, 8 лютага 2017 года на прэс-канферэнцыі міністр лясной гаспадаркі М. Амельяновіч паказаў, што ў краіне налічваецца 2,6 тысячы асобінаў дзікоў[1].

Можна сцвярджаць, што на дадзены момант папуляцыя дзіка па-варварску знішчана[4] практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі[1] і гэта на фоне пераканаўчых сцверджанняў вучоных, што эфектыўнасць дэпапуляцыі дзіка як меры барацьбы з АЧС сумніўная, а ажыццяўляць яе мэтазгодна толькі ў межах 5-10-кіламетровай зоны вакол агмяню заражэння[5]

Дынаміка агульнай колькасці

[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка здабычы

[правіць | правіць зыходнік]

Утрыманне ў няволі

[правіць | правіць зыходнік]
Дзік у Мінскім заапарку

У Беларусі дзікі жывуць у Гродзенскім, Віцебскім[6], Жлобінскім[7] і Мінскім заапарках[8], у Магілёўскім заасадзе[9].

Паштовая марка Беларусі «Парася»

Месцы пражывання кабаноў у Беларусі розныя. На Палессі яны жывуць у дубова-грабавых, хваёва-дубовых лясах, часта наведваюць алешнікі і густыя зараснікі хваёвых маладнякоў, радзей бываюць у саспелых хваёвых лясах. У паўночнай частцы рэспублікі асноўнымі стацыямі кабаноў з’яўляюцца змешаныя саспелыя насаджэнні, асабліва з дамешкам дуба, густыя хваёвыя і яловыя маладнякі, алешнікі. У Бярэзінскім запаведніку кабаны жывуць у ялова-шыракалістых лясах, перасечаных палянамі, вясной і летам прытрымліваюцца алешнікаў[1].

У Белавежскай пушчы стацыі кабаноў з’яўляюцца саспелыя змешаныя (хваёва-ялова-дубовыя) насаджэнні, густы сасновы маладняк з прымешкай маладых елак, алешнікі і груды (грабава-дубова-ясеневыя саспелыя насаджэнні), альховыя-Ясенева насаджэнні, дубровы і бары. Іншыя стацыі — лугі, балоты і высечкі ў жыцці кабаноў маюць меншае значэнне[1].

Аб’ект палявання.

  1. а б в г д е ё ж з і к КАБАН (Sus scrofa) Архівавана 8 лютага 2021. (руск.)
  2. а б в г д е ё Дзік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.. — С. 178
  3. Улік колькасці жывёл // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 161
  4. Уничтожение дикого кабана не решает проблему с вирусом африканской чумы свиней (АЧС), а только увеличивает ущерб природе и экономике страны. Позиция ОО «Багна». (руск.)
  5. Дикий кабан не является главным источником АЧС!(недаступная спасылка) (руск.)
  6. КАБАН (Sus scrofa) Архівавана 20 мая 2023. (руск.)
  7. Жлобинский зоопарк «усыновил» трех поросят Архівавана 14 лютага 2021. (руск.)
  8. Дикий кабан (Дзік) Архівавана 14 лютага 2021. (руск.)
  9. Кабан дикий (Sus scorfa) (руск.)
  • Козло П. Г. «Кабан» / Звери: Популярный энциклопедический справочник (Животный мир Беларуси). Минск, 2003. С.142-147
  • Быкова Н. К., Лях Ю. Г., Пальчевская К. И., Ермолаева И. А., Янута Г. Г. «Животный мир»/ Состояние природной среды Беларуси. Экологический бюллетень за 2013 год. Минск, 2014 °C.272-305
  • Бурко Л. Д., Гричик В. В. «Позвоночные животные Беларуси». Минск, 2003. −373с.
  • Обзоры результативности экологической деятельности ЕЭК ООН. Беларусь. Третий обзор / Серия обзоров результативности экологической деятельности. Выпуск № 44. Нью-Йорк и Женева, 2016. −445с.
  • Сержанин И. Н. «Млекопитающие Белоруссии». Издание 2-е. Минск, 1961. −321с.
  • Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. −319с.