Кодс
Кудс | |
---|---|
Гады існавання | з 1980 года |
Краіна | Іран |
Уваходзіць у | КВІР |
Тып | спецпрызн |
Функцыя | спецыяльныя аперацыі за межамі Ірана |
Колькасць | засакрэчана |
Дыслакацыя | Іран, месцы дыслакацыі за мяжой |
Удзел у | Канфлікт у Белуджыстане, Ірана-іракская вайна, Канфлікт у Паўднёвым Ліване, Баснійская вайна[1], Грамадзянская вайна ў Сірыі, Грамадзянская вайна ў Іраку |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | Эсмаіл Каані (з 2020) |
Вядомыя камандзіры | Касем Сулеймані (2000—2020) |
Сілы «Кудс», таксама сустракаецца варыянт «Кодс» (перс.: سپاه قدس / Sepāh-e Qods) — ваеннае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), элітнага ваенна-палітычнага фарміравання Ісламскай Рэспублікі Іран. Падраздзяленне адказна за ажыццяўленне спецыяльных аперацый за межамі тэрыторыі краіны.
Назвай «Кудс» або «Кодс» на мове фарсі называюць горад Іерусалім, які лічыцца адным з самых святых гарадоў у ісламе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сілы «Кудс» былі створаны ў 1980 годзе на базе КВІР, адразу пасля завяршэння Ісламскай рэвалюцыі ў Іране. Падраздзяленне адразу ж падключылася да ірана-іракскай вайнs, якая доўжылася да 1988 года. Падчас гэтых падзей, акрамя непасрэдных аперацый супраць узброеных сіл Ірака сумесна з КВІР і ўзброенымі сіламі Ірана, сілы «Кудс» аказвалі падтрымку іракскім курдам, якія змагаліся супраць рэжыму Садама Хусейна. У 1982 годзе сілы «Кудс» праніклі ў Ліван, дзе згулялі адну з вырашальных роляў у стварэнні партыі «Хезбала», якая ў далейшым была прызнана ў многіх краінах тэрарыстычнай арганізацыяй.
У тыя гады, нароўні з удзелам у ірана-іракскай вайне, яе байцы адначасова дзейнічалі ў Ліване і ў Афганістане. У апошнім сілы «Кудс» у прыватнасці аказвалі падтрымку шыіцкім маджахедам Абдулы Алі Мазары і яго ісламісцкай партыі «Хізбі Вахдат», якая змагалася супраць тагачаснага прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан — Махамада Наджыбулы. Пасля прыходу да ўлады ў Афганістане ісламісцкага руху «Талібан», сілы «Кудс» аказвалі падтрымку Ахмаду Шаху Масуду і Паўночнаму альянсу.
Функцыі
[правіць | правіць зыходнік]Падраздзяленне адказна за ажыццяўленне спецыяльных аперацый за межамі тэрыторыі Ірана. Таксама функцыямі падраздзялення лічацца ваенная разведка і ўзаемадзеянне з ісламскімі (у асноўным з шыіцкімі) рэвалюцыянерамі па ўсім свеце, падтрымка розных ісламісцкіх, перш за ўсё шыіцкіх партый, рухаў і ўзброеных фарміраванняў[2][3][4].
Арганізацыя
[правіць | правіць зыходнік]Сілы «Кудс» з’яўляецца падраздзяленнем Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), і як КВІР, непасрэдна падпарадкоўваецца Вышэйшаму кіраўніку Ісламскай Рэспублікі Іран — Алі Хаменеі. Кіраўніком сіл «Кудс» з’яўляецца камандзір (камандуючы).
Па некаторых даных, сілы «Кудс» актыўны ў некалькіх дзясятках краінах, як адкрыта, так і сакрэтна. У сваёй структуры яны маюць 8 дэпартаментаў, вылучаных па геаграфічнай прыкмеце:
- Заходні свет — ЗША, Канада, усе краіны Еўропы, акрамя Расіі, Беларусі, Украіны, Малдовы, Латвіі, Літвы і Эстоніі
- Былы СССР — краіны, якія ўваходзілі ў склад СССР (краіны постсавецкай прасторы)
- Аравійскі паўвостраў — краіны, размешчаныя на Аравійскім паўвостраве
- Левант — Ізраіль, Палесціна, Ліван, Сірыя, Іарданія
- Паўднёвая Азія — Афганістан, Пакістан і Індыя
- Паўночная Афрыка — краіны, размешчаныя ў Паўночнай Афрыцы
- Ірак
- Турцыя
Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйных даных пра колькасць асабістага складу сіл «Кудс» няма. На думку некаторых экспертаў, колькасць сіл «Кудс» налічвае не больш за 2000 чалавек, з 800 асноўнымі аператыўнікамі, а на думку іншых экспертаў і аналітыкаў, у сілах «Кудс» могуць складацца ад 3000 да 50000 чалавек[5][6][7].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Урад ЗША абвінавачвае «Кудс» у падтрымцы тэрарызму[8].
Зноскі
- ↑ United States Institute of Peace Архівавана 2 чэрвеня 2009 года., Dayton Implementation: The Train and Equip Program, September 1997 | Special Report No. 25
- ↑ Qods (Jerusalem) Force. Архівавана 2 лютага 2007 года. Federation of American Scientists Intelligence Resource Program. // fas.org (retrieved October 1, 2006)
- ↑ Dionisi, 7
- ↑ "Iran demands nationals' release". BBC. 14 January 2007. Retrieved on Feb. 14, 2007
- ↑ Daragahi, Borzou and Spiegel, Peter. "Iran's elite and mysterious fighters", Los Angeles Times, 15 February 2007. Retrieved 15 February 2007.
- ↑ "Experts: Iran's Quds Force Deeply Enmeshed in Iraq", Fox News, 15 February 2007. Retrieved 15 February 2007.
- ↑ Shane, Scott. "Iranian Force, Focus of U.S., Still a Mystery", New York Times, 17 February 2007. Retrieved 17 February 2007.
- ↑ Fact Sheet: Designation of Iranian Entities and Individuals for Proliferation Activities and Support for Terrorism . U.S. Department of the Treasury (25 кастрычніка 2007). Праверана 11 November 2014.