Перайсці да зместу
Міхаіл Кікоін
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Кікоін
фр.: Michel Kikoine
Дата нараджэння 31 мая 1892(1892-05-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лістапада 1968(1968-11-04)[4][1][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Жак Янкель[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт і нацюрморт
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм і Парыжская школа[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Міхаіл Кікоін (Мішэль Кікоін, фр.: Michel Kikoïne; 31 мая 1892, Гомель — 4 лістапада 1968, Парыж) — беларускі і французскі мастак яўрэйскага паходжання, прадстаўнік Парыжскай школы  (руск.).
Нарадзіўся ў сям'і камерсанта ў Гомелі. У хуткім часе сям'я пераехала ў г. Рэжыцу Віцебскай губерні (цяпер Рэзэкнэ, Латвія). У 1904 сям'я перабралася ў Мінск.
Міхаіл Кікоін (у першым шэрагу злева), Вільня (1912)
Вучыўся ў прыватнай школе мастака Я. Кругера (Минск, 1907—1910), потым у малявальнай школе мастака І. Трутнева  (руск.) (Вільня, 1910—1912). З'ехаў у Парыж у 1912, дзе пасяліўся ў інтэрнаце бедных мастакоў «Вулле»  (руск.) («La Ruche»). На працягу некалькі месяцаў занімаўся ў парыжскай Нацыянальнай вышэйшай школе.
З 1914 прымаў удзел у выстаўках Восеньскага салона  (руск.) і салона Незалежных  (руск.) у Парыжы.
У 1920 выконваў абавязкі сакратара Восеньскага салона.
Першыя персанальныя выстаўкі прайшлі ў 1919 (галерэя «Cheron») і 1924 (галерыі «Netter», «L. Zborovsky»).
У 1924 атрымаў французскае грамадзянства.
Удзельнічаў у выстаўке сучаснага французскага мастацтва ў Маскве (1928).
З 1928 працаваў ва ўласным атэлье–майстэрні на Манпарнасе, актыўна ўдзельнічаў у шматлікіх выстаўках.
У 1968 памёр у Парыжы ў сваёй майстэрні.
Яго сын — французскі мастак Якаб Кікоін (14 красавіка 1920 — 2 красавіка 2020[6], псеўданім Жак Янкель  (фр.)). Разам з сястрой Клэр (1915—2013[7][8]) ён заснаваў Фонд Кікоіна пад эгідай грамадскай арганізацыі «Fondation du Judaïsme Français».
У экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь знаходзіцца адзін твор Міхаіла Кікоіна[9]. У карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк» налічваецца шэсць жывапісных работ мастака[10].
Па замове ААТ «Белгазпрамбанк» быў зняты фільм «Михаил Кикоин. Поэтический мир на холсте».
Публічныя зборы
[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
1. а б Michel KikoineOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
2. Delarge J. Michel KIKOÏNE // Le DelargeParis: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 12 красавіка 2020.
4. Michel Kikoïne
5. Netherlands Institute for Art History
6. Le peintre presque centenaire était très attaché à l’Yonne
7. Rencontre avec Claire Maratier
8. Donations from Claire Maratier and Lydie Lachenal. The School of Paris in the collections of the mahJ Архівавана 28 жніўня 2021.
9. Урачыстая цырымонія перадачы ў дар жывапіснага твора Міхаіла Кікоіна (1892—1968) «Нацюрморт» (недаступная спасылка). Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2021.
10. Кикоин Михаил Архівавана 28 жніўня 2021.
• Владимир Счастный. Художники Парижской школы из Беларуси: эссе, биографии, путеводитель. - 2-е изд., переработанное и дополненное. - Минск : Четыре четверти, 2012. - 173 с. - ISBN 978-985-7026-60-9.
• Kikoïne: Les pionniers de l’Ecole de Paris. Textes de Ariel Kyrou et al., Ed. de l’Albaron, Thonon-les-Bains (Fondation Kikoïne),1996.
• Kikoïne et ses amis de l’École de Paris (Paris: Fondation Kikoïne, sous l’égide du Judaïsme Français, 1993).
• Kikoïne, un maître de l'Ecole de Paris. Textes de Jean-Marie Dunoyer et Gilles Néret. Ed. Arte, Adrien Maegt, Paris, 1987.
• Hommage a Kikoine: [Catalogue]. Galerie de France. Paris, 1973.
• Kikoine. Catalogue Raisonné sur l'oeuvre de Kikoïne / Préface de Jean Cassou: Textes Edouard Roditi, Mendel Mann, Jacques Yankel. Paris: Ed. d’Art H. Piazza, 1973.
Вонкавыя выявы
Работы Міхаіла Кікоіна
«Нацюрморт», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь