Перайсці да зместу

Суданскі крызіс бежанцаў (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагер суданскіх бежанцаў у Чадзе.
Карта ECHO па перамяшчэнню насельніцтва на 10 ліпеня 2023.

Суданскі крызіс бежанцаў 2023 года паўстаў на фоне канфлікту паміж Узброенымі сіламі Судана (УСС) і ваенізаванай арганізацыяй «Сілы аператыўнай падтрымкі» (САП).

Да канфлікту 2023 года многія суданцы беглі з радзімы падчас Другой грамадзянскай войны і вайны ў Дарфуры. Некаторыя грамадзяне Судана засталіся ў іншых краінах назаўжды. Так, напрыклад, напярэдадні красавіцкіх падзей толькі ў Чадзе іх налічвалася не менш за 400 000[1][2].

Чарговыя баявыя дзеянні ў краіне ўспыхнулі 15 красавіка, спачатку ахапіўшы сталічны Хартум, а хутка і розныя іншыя часткі краіны. Сам канфлікт стаў следствам барацьбы за ўладу, а таксама няўдалай спробы інтэграцыі Сіл аператыўнай падтрымкі ў шэрагі арміі.

Многія жыхары сталіцы апынуліся ў сваіх дамах без электрычнасці і вады больш чым на 48 гадзін, што яшчэ больш пагоршылася гвалтам, які меў месца падчас поснага месяца Рамадан. Хартумцы праз вулічныя перастрэлкі не маглі выйсці за прадуктамі ў краму. У бальніцах адчуваўся недахоп персаналу і запасаў матэрыялаў з-за патоку параненых[3]. Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца заявіла, што аказанне гуманітарнай дапамогі ў ваколіцах Хартума практычна немагчыма, і папярэдзіла, што сістэма аховы здароўя Судана знаходзіцца на мяжы калапсу[4].

Унутранае бежанства

[правіць | правіць зыходнік]

Тысячы жыхароў Хартума беглі з пешшу або на аўтамабілі ў больш бяспечныя раёны краіны[5]. Некаторыя пацярпелі ад рабаванняў[6]. Каля 300 хартумцаў беглі на паўднёвы ўсход у Эль-Гадарыф[7], 3000 — у лагер эфіопскіх бежанцаў Тунайдба ва Усходнім Судане, 28 000 — у Вад-Мадані[8]. На 2 мая ў ААН паведамілі аб 334 000 унутрана перамешчаных асоб[9]. На 19-га чысла іх колькасць узрасла да 843 тысяч[10], а на 29-га — 1 800 000[11].

Станам на 13 ліпеня заўлена пра 2,4 млн перамешчаных[12], а да 18-га — 2,6[13]. 3 жніўня паведамлялася аб 3,02 млн[14]. Станам на 19 жніўня заяўлена аб 3,4 млн[15]. 7 верасня была дасягнута адзнака ў 4,07 млн[16].

12 верасня Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у сваёй справаздачы назвала лічбу ў 4 118 119 унутраных бежанцаў[17].

На 21 лістапада колькасць унутраных бежанцаў дасягнула адзнакі ў 5 млн[18]. 29 снежня паведамлялася пра адзнаку ў 5 855 848[19].

На 11 чэрвеня 2024 года налічвалася 7 720 119 унутрана перамешчаных асоб[20].

Замежнае бежанства

[правіць | правіць зыходнік]

З пачаткам баявых дзеянняў мірныя жыхары імкнуліся пакінуць Судан. Бежанцы пешшу або на аўтобусах ці ж машынах накіраваліся да дзяржграніц суседніх дзяржаў[21]. Першапачаткова асноўны паток прынялі Чад і Паўднёвы Судан[22]. Уцекачы пераважна прыбывалі з Хартума і Дарфура[23]. На фоне крызісу Чырвоны Крыж неадкладна аказаў дапамогу бежанцам. Так, на егіпецкай тэрыторыі арганізацыя разгарнула для суданцаў два лагеры[24].

Некаторыя з грамадзян краіны спрабавалі выехаць праз замежныя дыпмісіі. У пасольствах яны накіравалі запыты на візу і перадалі свае пашпарты, але з-за абвастрэння сітуацыі замежныя прадстаўніцтвы закрыліся. Такім чынам, людзі не здолелі пакінуць Судан[25].

З 15 па 24 красавіка краіну пакінулі больш за 30 000 чалавек[26][27].

Улады Чада ў першы дзень супрацьстаяння паведамілі пра тысячы ўцекачоў. У наступныя дні ААН заявіла аб прыбыцці велізарнай колькасці людзей, у асноўным з Дарфура. Да 19 красавіка іх колькасць дасягнула 20 000 чалавек[28]. Амаль усе бежанцы былі жанчынамі і дзецьмі[29]. 23 красавіка да мяжы з Егіптам на аўтобусах прыблі сотні мірных жыхароў[30][31]. 24 красавіка ўлады акругі Рэнк (Паўднёвы Судан) паведаміла пра прыбыццё тысячы бежанцаў. Паводле іх ацэнак, у краіну на той момант трапіла не менш за 10 000 чалавек, у асноўным жанчыны і дзеці[32].

Да 28-га колькасць бежанцаў значна ўзрасла. Паведамлялася аб прабыцці 14 000 чалавек у Егіпет[33], 3000 — у Джыбуці[34], ад 3500 да 4000 — у Эфіопію[35]. Яшчэ 700 накіраваліся ў ЦАР[36]. У пачатку мая, па падліках ААН, налічвалася ўжо 100 000 бежанцаў за мяжой[9], з якіх толькі ў Егіпце апынулася 40 тысяч[37][38][39]. Да 5 мая з краіны беглі 110 000 чалавек[40], з якіх 30 тысяч прыняў Чад[41] і столькі ж Паўднёвы Судан[42]. На 10-га чысла колькасць уцекачоў павялічалася да 150 000[43].

На 12 мая за мяжой апынулася 200 тысяч суданцаў[44][45][46], а на 19-га — 250 (адсюль 110 прыняў Егіпет)[10]. На канец месяца іх было ўжо 350 000[11]. Да 4 чэрвеня колькасць бежанцаў павялічалася да 425[47]. Станам на 12 чэрвеня паведамлялася пра 530 000 чалавек, якія пакінулі краіну[48], з іх 149 — у Чадзе[49]. Да 26 чэрвеня за межы краіны бегла ўжо 600 000 суданцаў[50].

Станам на 13 ліпеня заўлена пра 724 тысяч бежанцаў[12]. Да 18 ліпеня гэтая лічба павялічалася яшчэ на шэсць тысяч[13]. Да 239 000 прыняў Чад[12] (з іх 160 000 былі этнічнымі масалітамі[51]), 115 000 — Паўднёвы Судан, 45 000 — Эфіопія, 15 000 — ЦАР[52]. 3 жніўня паведамлялася аб 926 000[14]. 19-га лік дасягнуў адзнакі ў міліён[15], а 7 верасня — 1,1 млн[16].

12 верасня Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у сваёй справаздачы назвала лічбу ў 1 130 516 знешніх бежанцаў[17]. На 21 лістапада іх стала ўжо 1.4 млн[18]. 29 снежня паведамлялася пра адзнаку ў 1 523 350[19].

На 11 чэрвеня 2024 года за мяжу беглі 2 170 592 суданцаў[19].

Зноскі

  1. UN says up to 20,000 have fled Sudan fighting for Chad (англ.)(недаступная спасылка). Yahoo Sports. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2023. Праверана 24 красавіка 2023.
  2. Violence in Sudan’s Western Darfur forces 2,500 into Chad: UN refugee agency | UN News (англ.). news.un.org (11 жніўня 2020). Праверана 24 красавіка 2023.
  3. Dahir, Abdi Latif (17 April 2023). "As New Wave of Violence Hits Sudan's Capital, Civilians Feel the Strain". The New York Times. Праверана 17 April 2023.
  4. ‘Almost impossible’ to provide aid in Sudanese capital: IFRC (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 18 красавіка 2023.
  5. "Sudan fighting: Foreign nationals to be evacuated". BBC News [брытанская англійская]. 2023-04-22. Архівавана з арыгінала 22 April 2023. Праверана 2023-04-22.
  6. "A three-hour trip now takes 12 hours: AJ correspondent". Aljazeera. 20 April 2023. Архівавана з арыгінала 20 April 2023. Праверана 20 April 2023.
  7. "Hundreds arrive in Gadarif from capital to escape fighting". Al Jazeera. 23 April 2023. Архівавана з арыгінала 23 April 2023. Праверана 23 April 2023.
  8. "Humanitarian workers: Scale of displacement in Sudan difficult to measure". Al Jazeera. 26 April 2023. Праверана 27 April 2023.
  9. а б "Sudan crisis: Civilians facing 'catastrophe' as 100,000 flee fighting - UN". BBC. 2 May 2023. Праверана 2 May 2023.
  10. а б "More than 1 million people displaced by Sudan crisis, UN says". Aljazeera. 19 May 2023. Праверана 20 May 2023.
  11. а б Chad villages overwhelmed with Sudanese refugees – DW – 05/29/2023 (англ.). dw.com. Праверана 29 мая 2023.
  12. а б в War in Sudan has displaced over three million people, says UN. France 24 (12 ліпеня 2023). Праверана 13 July 2023.
  13. а б War in Sudan has displaced over three million people, says UN. Sudan Tribune (18 ліпеня 2023). Праверана 20 July 2023.(недаступная спасылка)
  14. а б Sudan conflict displaces nearly four million: UN migration agency(недаступная спасылка) (2 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2023. Праверана 3 August 2023.
  15. а б UN: One million people flee Sudan as situation 'spirals out of control' (англ.). Aljazeera. Праверана 19 жніўня 2023.
  16. а б DTM Sudan - Weekly Displacement Snapshot (англ.). IOM. Праверана 7 верасня 2023.
  17. а б Regional Sudan Response Situation Update 12 September 2023 (англ.). IOM. Праверана 13 верасня 2023.
  18. а б Regional Sudan Response Situation Update, 21 November 2023. Reliefweb.com (22 лістапада 2023). Праверана 22 November 2023.
  19. а б в DTM Sudan - Monthly Displacement Overview (04). IOM UN Migration (29 снежня 2023). Праверана 30 December 2023. Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "africa7.1" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  20. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак africa7.2 няма тэксту
  21. Burke, Jason; Salih, Zeinab Mohammed; Ahmed, Kaamil (2023-04-24). "Sudan: thousands flee Khartoum as civilian casualties escalate". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-04-24.
  22. Burke, Jason; Salih, Zeinab Mohammed; Ahmed, Kaamil (2023-04-24). "Sudan: thousands flee Khartoum as civilian casualties escalate". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-04-24.
  23. "UN says up to 20,000 have fled Sudan fighting for Chad". Le Monde.fr(англ.). 2023-04-20. Праверана 2023-04-24.
  24. "'Children are crying every day… it is a crisis'". BBC. 26 April 2023. Праверана 26 April 2023.
  25. "Sudanese stuck as passports locked in abandoned Western embassies". Al Jazeera. 29 April 2023. Праверана 30 April 2023.
  26. Siddiqui, Mersiha Gadzo,Usaid. Sudan updates: Army says foreign evacuations to begin (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 24 красавіка 2023.
  27. "South Sudan receives about 10,000 refugees fleeing Sudan fighting". The Times of India. 2023-04-24. ISSN 0971-8257. Праверана 2023-04-24.
  28. Ramadane, Mahamat (2023-04-22). "UN agency in Chad expects more Sudan refugees". Reuters(англ.). Праверана 2023-04-25.
  29. Presse, AFP-Agence France. UN Says Up To 20,000 Have Fled Sudan Fighting For Chad (англ.). www.barrons.com. Праверана 25 красавіка 2023.
  30. El-Din, Mai Shams (2023-04-24). "Fear and exhaustion: A family's flight from Sudan to Egypt". Reuters(англ.). Праверана 2023-04-25.
  31. "Sudan fighting: On a bus to Egypt with Mario the pug". BBC News [брытанская англійская]. 2023-04-25. Праверана 2023-04-25.
  32. "South Sudan receives about 10,000 refugees fleeing Sudan fighting". The Times of India. 2023-04-24. ISSN 0971-8257. Праверана 2023-04-25.
  33. Presse, AFP-Agence France. Egypt Says Received 14,000 Sudanese Since Fighting Began (англ.). www.barrons.com. Праверана 29 красавіка 2023.
  34. "Thousands of Sudanese evacuated to Djibouti". Al Jazeera. 29 April 2023. Праверана 30 April 2023.
  35. Over 3,500 people have fled Sudan for Ethiopia: UN - War in Sudan - War in Sudan(недаступная спасылка). Ahram Online. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2023. Праверана 29 красавіка 2023.
  36. "Sudan fighting prompts 'chaotic' wave of displacement". Aljazeera. 28 April 2023. Праверана 28 April 2023.
  37. Staff, Al Jazeera. Sudanese flee to Egypt as Cairo works to avoid ‘refugee crisis’ (англ.). www.aljazeera.com. Архівавана з першакрыніцы 29 April 2023. Праверана 29 красавіка 2023.
  38. Presse, AFP-Agence France. Egypt Says Received 14,000 Sudanese Since Fighting Began (англ.). www.barrons.com. Архівавана з першакрыніцы 2 May 2023. Праверана 29 красавіка 2023.
  39. Mueller, Julia. More than 800,000 could flee Sudan amid fighting, UN warns (англ.). The Hill (1 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 1 May 2023. Праверана 1 мая 2023.
  40. Davies, Lizzy (2023-05-05). "Sudan's neighbours have little to offer refugees, warns UN". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-05-05.
  41. Davies, Lizzy (2023-05-05). "Sudan's neighbours have little to offer refugees, warns UN". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-05-05.
  42. "UN warning over refugee resources in South Sudan". BBC. 4 May 2023. Праверана 5 May 2023.
  43. AfricaNews. Sudan: strong explosions in Khartoum on the 26th day of the war (англ.). Africanews (10 мая 2023). Праверана 10 мая 2023.
  44. "Sudan's army and RSF fight on after ceasefire talks fail". Aljazeera. 12 May 2023. Праверана 12 May 2023.
  45. AfricaNews. Sudan: strong explosions in Khartoum on the 26th day of the war (англ.). Africanews (10 мая 2023). Праверана 10 мая 2023.
  46. Sudan violence forces at least 450,000 children to flee their homes (англ.). www.unicef.org. Праверана 12 мая 2023.
  47. Presse, AFP-Agence France. Sudan Battles Rage As US, Saudi Urge New Truce Talks (англ.). www.barrons.com. Праверана 4 чэрвеня 2023.
  48. "Sudan's raging war forces more than two million from their homes". Aljazeera. 14 June 2023. Праверана 15 June 2023.
  49. Sudan war death toll surges past 2,000 as fighting enters third month(недаступная спасылка). Ahram (15 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2023. Праверана 16 June 2023.
  50. "Battle For Key Police Base Kills At Least 14 Sudan Civilians". Barron's(англ.). 26 June 2023. Праверана 27 June 2023.
  51. "Sudan crisis: From Ruto to Sisi, leaders vie to drive peace process". BBC(англ.). 13 July 2023. Праверана 13 July 2023.
  52. Sudan Emergency: Regional Refugee Response, June 2023 - Progress report (англ.). reliefweb.int. Праверана 18 чэрвеня 2023.