Фердынанд I (імператар Аўстрыі)
Фердынанд I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Ferdinand I. | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Франц II | ||||||
Пераемнік | Франц Іосіф I | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Франц II | ||||||
Пераемнік | Франц Іосіф I | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Франц II | ||||||
Пераемнік | Франц Іосіф I | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 красавіка 1793[1][2][…] |
||||||
Смерць |
29 чэрвеня 1875[1][2][…] (82 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Габсбург-Латарынгскі дом[d] | ||||||
Бацька | Франц II | ||||||
Маці | Марыя Тэрэза Бурбон-Неапалітанская | ||||||
Жонка | Марыя Ганна Савойская[d][5][6] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Дзейнасць | палітыка[7] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фердынанд I (ням.: Ferdinand I.), (19 красавіка 1793 — 29 чэрвеня 1875), імператар Аўстрыі з 2 сакавіка 1835 па 2 снежня 1848 года, кароль Венгрыі і Чэхіі (як Фердынанд V, у тыя ж гады). Імператар пакутаваў на розныя хваробы, не меў дзяржаўных талентаў і добраахвотна адмовіўся ад улады. Быў папулярны ў Чэхіі, дзе правёў апошнія гады жыцця і атрымаў мянушку «Фердынанд Добры» (чэшск.: Ferdinand Dobrotivý).
Валадаранне
[правіць | правіць зыходнік]Старэйшы сын імператара Франца I; узыйшоў на прастол пасля смерці бацькі ў 1835 годзе. Адрозніваўся слабым здароўем, пакутаваў на эпілепсію і гідрацэфалію.
Яго кіраванне рашуча нічым не адрознівалася ад рэакцыйнага валадарання яго бацькі, бо Метэрніх па-ранейшаму кіраваў усімі справамі імперыі. Характар у Фердынанда быў мяккі, добры, спакойны, але да апошняй ступені млявы і нерашучы. Справы былі яму ў цяжар, і ён зусім імі не цікавіўся, і мала ў іх разумеў. Склалася свайго роду рэгенцтва з Метэрніха, Колаўрата і эрцгерцага Людвіга, якое і кіравала імперыяй, а Фердынанд падпісваў усе паперы, якія толькі яму падаваліся. Асабістыя свае схільнасці Фердынанд праявіў толькі ў агульнай амністыі (1838) палітычных злачынцаў, якія былі пад судом і следствам у Ламбардыі, і ў некалькіх прыватных амністыях па іншых справах; жорсткасці ў абыходжанні з палітычнымі арыштантамі, якая была ўласцівая яго папярэдніку, Фердынанд не меў.
Рэвалюцыя 1848 года
[правіць | правіць зыходнік]Сакавіцкія дні 1848 гады прымусілі яго выдаліцца ў Інсбрук. Ні з кім з еўрапейскіх манархаў пераможная рэвалюцыя 1848 года так хутка не прымірылася, як з Фердынандам: супраць яго асабіста ніхто нічога не меў. Напачатку восені 1848 года ён вярнуўся ў Вену, але хуткія поспехі венгерскага паўстання ў сувязі з выбухам кастрычніцкага абурэння ў Вене канчаткова знішчылі і стамілі імператара. Рэакцыя, якая перамагала амаль ва ўсёй Еўропе ў апошнія месяцы 1848 года, не супакоіла яго. 2 снежня 1848 года ён адрокся ад прастола (у Ольмюцы) на карысць свайго пляменніка Франца Іосіфа I.
Несамастойнасць Фердынанда і неразуменне патрабаванняў часу былі такімі вялікімі, што незадоўга да сакавіцкай рэвалюцыі, калі яму дакладвалі пра жахлівы стан фінансаў, ён сказаў: «ну, на мяне і Метэрніха яшчэ хопіць!» Аўстрыі без Метэрніха ён зусім сабе, відаць, не ўяўляў; таму пасля падзення Метэрніха яго кіраванне звярнулася ў шэраг самых непаслядоўных ваганняў, якія завяршыліся адмовай ад прастола. Пасля адрачэння ён жыў у сваіх памесцях і ў Празе, займаючыся сельскай гаспадаркай, да якой заўсёды меў схільнасць.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Ferdinand I Kaiser von Österreich // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ferdinand I. (Österreich) // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Ferdinand I. (Kaiser von Oesterreich) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 6. — S. 197.
- ↑ а б Ferdinand, V. český a uherský král,rakous, 1793-1875 // https://tritius.kmol.cz/authority/863124 Праверана 26 верасня 2024.
- ↑ https://books.google.es/books?id=BxT8FNonTuYC&hl=es&pg=PA193#v=onepage&q&f=true
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 22 лютага 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фердинанд I, австрийский император // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Pages using the JsonConfig extension
- Імператары аўстрыйскія
- Каралі венгерскія
- Каралі чэшскія
- Нарадзіліся 19 красавіка
- Нарадзіліся ў 1793 годзе
- Нарадзіліся ў Вене
- Памерлі 29 чэрвеня
- Памерлі ў 1875 годзе
- Памерлі ў Празе
- Пахаваныя ў Імператарскім склепе
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Марыі Тэрэзіі
- Кавалеры ордэна Жалезнай кароны
- Кавалеры ордэна Святога Духу
- Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)
- Асобы
- Габсбургі
- Аўстрыйскія генерал-фельдмаршалы
- Псіхічнахворыя манархі