Aespa
aespa | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | K-pop |
Гады | з 2020 |
Краіны | |
Адкуль | Сеул |
Мова песень | карэйская, англійская, японская |
Лэйблы | SM Entertainment[1] і Warner Records Inc.[d][1] |
Склад |
|
Звязаныя праекты | Got the Beat |
aespa.com (англ.) aespa-official.jp (яп.) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Aespa (кар.: 에스파; рам. eseupa; бел. Эспа; часцей стылізавана як aespa або æspa) — паўднёвакарэйскі дзявочы гурт, створаны SM Entertainment у 2020 годзе. Гурт складаецца з чатырох удзельніц: Карыны, Жызель, Вінтэр і Ніннін. Яны дэбютавалі 17 лістапада 2020 года з першым сінглам «Black Mamba».
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва гурта з’яўляецца камбінацыяй літары «æ» (гэта значыць Avatar X Experience, літ. пераклад: Аватар Х Досвед) з іншым англійскім словам, «aspect», што значыць «двухбаковы». Гэта сімвалізуе ідэю «сустрэчы з іншай версіяй сябе (аватарам) і даследваннем новага свету».[2][3] Таксама ў дзень іх дэбюта была абвешчана назва іх фандома «MY» (кар.: 마이, чытаецца як «май»), што перакладаецца як «найдаражэйшы сябар» з мовы Кванні, краіны, дзе жывуць аватары.[4]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]2016—2019: пераддэбютная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Ніннін была прадстаўлена як удзельніца прэ-дэбютнай групы трэйні SM Rookies 19 верасня 2016 года.[5] У складзе групы яна з’явілася на Rookies Princess: Who’s the Best?, якая была часткай праграмы My SMT. Ніннін таксама ўзяла ўдзел у запісе некалькіх кавераў для карэйскай анімацыйнай тэлепраграмы Shining Star у 2017.[6]
Карына ўпершыню з’явілася ў кліпе Тэміна на песню «Want» у лютым 2019 года, а таксама выступіла з ім на некалькіх музычных шоу.[7]
2020—2021: дэбют і першы міні-альбом Savage
[правіць | правіць зыходнік]26 кастрычніка 2020 года SM Entertainment абвясціла свае планы наконт дэбюта новага гурта, першага дзявочага пасля дэбюта Red Velvet у 2014 годзе і ўвогуле першага айдал-гурта пасля дэбюта NCT у 2016.[8][9] Назва гурта і ўдзельніцы былі абвешчаны па чарзе, пачынаючы з 27 кастрычніка (спачатку Вінтэр, пасля Карына, Ніннін і Жызель).[10] Заснавальнік SM Entertainment, Лі Су Ман, растлумачыў канцэпт гурта на Сусветным форуме індустрыі культуры 2020, які адбыўся 28 кастрычніка.[11] Відэа-трэйлер з чатырма ўдзельніцамі быў выпушчаны 2 лістапада.[12] Пасля кампанія анансавала выпуск дэбютнай песні Aespa, «Black Mamba», 17 лістапада.[13] Гурт дэбютаваў у прамым эфіры на шоу KBS2 Music Bank 20 лістапада 2020 года, выканаўшы свой першы трэк «Black Mamba».[14] Песня дасягнула першага месца ў чартах відэакліпаў музыкі жанра K-pop на найбуйнейшым ў Кітаі сэрвісе жывой трансляцыі музыкі, QQ Music. Песня трымалася на вяршыне чарта на працягу трох тыдняў[15] і прынесла Aespa першую перамогу ў музычным шоу SBS Inkigayo 17 студзеня 2021.[16]
29 студзеня 2021 года SM Entertainment абвясціла, што Aespa выпусціць рэмейк песні «Forever», якая была напісана Ю Ён Джынам для каляднага альбома SM Entertainment Winter Vacation in SMTOWN.com у 2000 годзе.[17] Версія песні ў выкананні Aespa апісваецца як «балада сярэдняга тэмпу, якая характарызуецца гукам акустычнай гітары» з «цёплым тэкстам аб абяцанні вечнасці каханаму».[18] Трэк быў выпушчаны 5 лютага таго ж года.[19]
4 траўня 2021 года SM Entertainment анансавала выпуск другога сінгла Aespa, «Next Level», апісаўшы песню як хіп-хоп трэк танцавальнага характару з «завадным» рэпам, «энергічнымі» басамі і «магутным вакалам».[20][21] Трэк выкарыстоўвае сэмпл аднайменнай амерыканскай песні як аснову. Песня была выпушчана 17 траўня.[22] Адразу пасля рэлізу яна дасягнула дзявятага месца ў чарце Gaon Digital Chart, а потым другога, стаўшы першым хітом Aespa, які трапіў у пяцёрку найлепшых у Паўднёвай Карэі.[23] «Next Level» стала трэцяй песняй гурта, якая трапіла ў чарт Billboard World Digital Song Sales, дасягнуўшы трэцяга месца.[24] 22 ліпеня 2021 года SM Entertainment абвясціла, што Aespa падпісала кантракт з агенцтвам Creative Artists Agency для іх будучага прасоўвання ў ЗША.[25][26] 10 верасня 2021 года кампанія абвясціла, што рэміксы «Next Level» будут выпушчаны 14 верасня, разам з відэакліпам і візуальным відэа «Next Level (IMLAY Remix)».[27]
14 верасня 2021 года SM Entertainment абвясціла аб выпуску першага міні-альбома гурта, Savage. Альбом складаецца з шасці трэкаў, а галоўны сінгл мае такую ж назву, як і альбом.[28] Ён быў выпушчаны 5 кастрычніка.[29] Альбом заняў першую і найвышэйшую для Aespa пазіцыю ў чарце US Billboard 200, дасягнуўшы 20-га месца, а таксама ўпершыню ўвайшоў у чарт Gaon Album Chart, заняўшы адну з топавых пазіцый.[30] На пятнаццаты дзень пасля выхаду ажно 513 292 копіі міні-альбома былі распроданы.[31] Гурт выканаў сваі песні на Парадзе Мэйсі да Дня Падзякі 2021, што зрабіла іх першым карэйскім дзявочым гуртам, які выступіў на гэтым мерапрыемстве.[32] 2 снежня Aespa выйгралі свой першы дэсан (карэйская ўзнагарода) у катэгорыі «Сцэна года» на цырымоніі Asia Artist Awards.[33] Праз два дня, 4 снежня, гурт атрымаў другі дэсан (у катэгорыі «Запіс года»), ужо на прэміі Melon Music Awards 2021.[34]
4 лістапада кампанія абвясціла, што гурт збіраецца зрабіць рэмейк на песню S.E.S. «Dreams Come True», які будзе выпушчаны 20 снежня.[35] Музычны кліп быў спрадзюсаваны Lucid colour, харэаграфія была пастаўлена вядомай карэйскай сола-выканаўцай БоА. У відэа таксама прысутнічалі галаграфічныя матылі і крылы, якія былі ў арыгінальным кліпе 1998 года.[36] Песня дасягнула восьмага месца ў чарце Gaon Digital Chart і сёмага ў чарце Billboard World Digital Songs.[37][38]
26 снежня SM Entertainment абвясціла склад свайго новага супергурта, Got the Beat, у які ўвайшлі Карына і Вінтар.[39] Гурт дэбютаваў 3 студзеня 2022 года з сінглам «Step Back».[40]
2022: выступ на Coachella і другі міні-альбом Girls
[правіць | правіць зыходнік]8 студзеня 2022 года гурт быў выбраны пераможцам прэміі «Артыст года» на цырымоніі Golden Disc Awards.[41][42]
19 красавіка 2022 года было абвешчана, што Aespa будзе ўдзельнічаць у фестывале Coachella, які праходзіў 23 красавіка, і выступіць на другім тыдні. Спіс іх песень да выступлення складаўся з «Savage», «Next Level», «Black Mamba» ды англійскай версіі тады яшчэ невыпушчанай песні «Life’s Too Short», якая, як высветлілася, уваходзіць у склад песень іх будучага міні-альбома.[43][44]
12 траўня гурт быў названы адным з лідараў новага пакалення часопісам Time.[45][46] 27 траўня гурт таксама быў уключаны ў спіс Forbes 30 Under 30.[47]
1 чэрвеня 2022 года SM Entertainment абвясціла, што Aespa падпісала кантракт з амерыканскім лэйблам Warner Records. Кампанія таксама зрабіла аб’яву аб выпуску другога міні-альбома Aespa, Girls, 8 ліпеня. Альбом складаецца з дзевяці песень, галоўны сінгл мае аднайменную назву; таксама ў альбом уваходзяць іх ранейшыя сінглы «Black Mamba», «Forever» і «Dreams Come True» (які раней быў выпушчаны ў складзе альбома 2021 Winter SMTOWN: SMCU Express у снежні 2021 года). Дзве іншыя песні, «Illusion» і «Life’s Too Short» (англійская версія), былі выпушчаныя раней за альбом (1 і 24 чэрвеня, адпаведна).[48][49]
1 ліпеня 2022 года кампанія паведаміла, што Aespa прыме ўдзел у «Палітычным форуме высокага ўзроўню ААН па ўстойлівым развіцці (ПФВУ) 2022 г.» 5 ліпеня 2022 года. Паведамлялася, што яны выступяць з прамовай, якая будзе суправаджацца выступам.[50] 14 снежня 2022 гурт выпусціць калабарацыйны сінгл «Beautiful Christmas», запісаны разам з калегамі па лэйбле Red Velvet для альбома SM Town 2022 Winter SM Town: SMCU Palace.[51]
Сусвет Aespa
[правіць | правіць зыходнік]Гурт мае свой уласны сусвет, у якім адбываюцца падзеі з тэкстаў іх песень і міні-фільмаў. Гэты сусвет з’яўляецца часткай SM Culture Universe і звязаны з сусветамі іншых артыстаў SM Entertainment, звычайна згадваецца, як Квання. У Кванні жывуць віртуальныя вобразы ўдзельніц гурта — аватары. Аватараў завуць таксама, як і ўдзельніц, але з прыстаўкай «æ» (æ-Карына, æ-Жызель, æ-Вінтэр, æ-Ніннін, чытаецца як «эй-Карына»). Рэальны і віртуальны сусветы звязаныя між сабою і могуць уступаць у кантакт. Тады аватары з’яўляюцца ў нашым свеце і знаходзяцца сярод людзей. Гісторыю сусвету Кванні магчыма праглядзець не толькі ў песнях Aespa, але і ў іншых гуртах, напрыклад NCT.[52]
Рэкламныя дамовы
[правіць | правіць зыходнік]10 лютага 2021 года Aespa сталі міжнароднымі амбасадарамі Givenchy, што зрабіла іх першымі K-pop артыстамі, якія былі абраныя як прадстаўнікі гэтага французскага дома моды.[53] У жніўні таго ж года Aespa падпісалі дамову аб рэкламе карэйскага брэнда касметыкі Clio[54], карэйскага брэнда прадукцыі па догляду за скурай Mediheal[55], французскага спартыўнага брэнда Eider,[56], а ў верасні таксама падпісалі кантракт з KB Kookmin Bank.[57] 23 лістапада 2021 года Aespa былі абраныя як музы італьянскага брэнда духоў Acqua di Parma.[58] 8 красавіка 2022 года Aespa сталі мадэлямі карэйскага брэнда напояў Lotte Chilsung’s Tamz Zero.[59] У верасні 2022 года Aespa сталі міжнароднымі амбасадарамі швейцарскага гадзіннікавага і ювелірнага брэнда Chopard.[60]
Удзельніцы
[правіць | правіць зыходнік]Псеўданім | Сапраўднае імя | Дата нараджэння | Пазіцыя ў гурце | ||
---|---|---|---|---|---|
Беларуская | Хангыль | Беларуская | Хан./яп./кіт. | ||
Карына | 카리나 | Ю Джымін | 유지민 | 11 красавіка 2000 | Лідэрка, галоўная танцорка, вядучая рэперка, аблічча гурта[61][62][63] |
Жызель | 지젤 | Уцінага Эры | 우치나가에리 / うちながえり | 30 кастрычніка 2000 | Галоўная рэперка, саб-вакалістка, танцорка[63][64] |
Вінтэр | 윈터 | Кім Мінджон | 김민정 | 1 студзеня 2001 | Вядучая спявачка, вядучая тацорка, віжуал[63][65] |
Ніннін | 닝닝 | Нін Йічжоў | 저예탁 / 宁艺卓 | 23 кастрычніка 2002 | Галоўная спявачка, танцорка, макнэ[63][66] |
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Міні-альбомы
[правіць | правіць зыходнік]Назва | Дэталі | Пазіцыі ў чартах | Продаж | Узнагароды | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
KOR [67] |
AUS [68] |
BEL (FL) [69] |
FRA [70] |
HUN [71] |
JPN [72] |
JPN Hot [73] |
POL [74] |
US [75] |
US World [76] | ||||
Savage |
|
1 | — | 193 | — | — | 7 | 18 | — | 20 | 1 |
| |
Girls |
|
1 | 55 | 89 | 79 | 4 | 3 | 2 | 40 | 3 | 1 |
| |
«—» пазначае альбомы, якія не былі выпушчаныя ў тым рэгіёне. |
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]Назва | Год | Пазіцыі ў чартах | Продаж | Узнагароды | Альбом | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
KOR | JPN Hot [86] |
MLY [87] |
NZ Hot [88] |
SGP [89] |
VIE Hot [90] |
US World [91] |
WW [92] | ||||||
Circle [93] |
Billb. [A][94] | ||||||||||||
«Black Mamba» | 2020 | 49 | 21 | — | 14 | 37 | 13 | — | 5 | 138 |
|
x | Сінглы не ўваходзяць у альбомы |
«Forever» (약속)[B] | 2021 | —[C] | — | — | — | — | — | — | 11 | — | x | ||
«Next Level» | 2 | 2 | 77 | — | — | 23 | — | 3 | 65 |
| |||
«Savage» | 2 | 2 | 60 | 14 | — | 14 | — | 13 | 39 | x | Savage | ||
«Dreams Come True»[D] | 8 | 5 | — | — | — | —[E] | 47 | 7 | 197 | 2021 Winter SM Town: SMCU Express | |||
«Life’s Too Short» (English ver.) | 2022 | 47 | 11 | 94 | — | — | —[F] | 27 | — | 184 | Girls | ||
«Girls» | 8 | 1 | 30 | — | 23 | 13 | 8 | 6 | 42 | ||||
«—» пазначае песні, якія не трапілі ў чарты або не былі выпушчаныя ў тым рэгіёне. |
Відэаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Музычныя кліпы
[правіць | правіць зыходнік]Назва песні | Год | Рэжысёр(ы) | Зн. |
---|---|---|---|
«Black Mamba» | 2020 | Уі Кім | [100] |
«Forever» (약속) | 2021 | Sunny Visual (Ю Сон Кён) | [101] |
«Next Level» | Бомджын (Paranoid Paradigm) | [102] | |
«Next Level (Habstrakt Remix» | [103] | ||
«Savage» | 725 (SL8 Visual Lab) | [104] | |
«Dreams Come True» | Flipevil (Со Дон-хёк, Джэйсан Кім) | [105] | |
«Life’s Too Short» (English ver.) | 2022 | Segaji Video (Кім Хёнсу) | [106] |
«Girls» | Уі Кім | [107] |
Іншыя відэа
[правіць | правіць зыходнік]Назва | Год | Рэжысёр(ы) | Зн. |
---|---|---|---|
«My, Karina» | 2020 | hamjae [88 GH] | [108] |
«Synk, æspa» | 051/Хын | [109] | |
«Synk, Winter» | [110] | ||
«Synk, Giselle» | [111] | ||
«Synk, Ningning» | 051 | [112] | |
«Synk, Karina» | [113] | ||
«'Black Mamba' The Debut Stage» | Лім Сон-кван | [114] | |
«'Forever' (약속) The Performance Stage (Cozy Winter Cabin Ver.)» | 2021 | Невядома | [115] |
«'Forever' (약속) The Performance Stage (Glitter Snowball Ver.)» | [116] | ||
«'Forever' (약속) The Performance Stage (Romantic Street Ver.)» | [117] | ||
«ep1. 'Black Mamba' — SM Culture Universe» | Сон Тэ-хын ды Мін Хо | [118] | |
«'Next Level' The Performance Stage #1» | Невядома | [119] | |
«'Next Level' The Performance Stage #2» | [120] | ||
«'Next Level' The Performance Stage #3» | [121] | ||
«ep2. 'Next Level' — SM Culture Universe» | 2022 | Сон Тэ-хын | [122] |
«'Girls' The Performance Stage #1» | Невядома | [123] | |
«'Girls' The Performance Stage #2» | [124] |
Канцэрты
[правіць | правіць зыходнік]Шоукейс Aespa «Synk»
[правіць | правіць зыходнік]Дата | Горад | Краіна | Месца правядзення | Гледачы |
---|---|---|---|---|
26 чэрвеня 2022 | Інгалвуд[G] | ЗША | Тэатр YouTube | 10,000[125] |
27 чэрвеня 2022 | ||||
6 жніўня 2022 (два шоу) |
Якагама[H] | Японія | Пія Арэна ММ[126] | 40,000[127] |
7 жніўня 2022 (два шоу) |
Сумесныя канцэрты
[правіць | правіць зыходнік]- SM Town Live «Culture Humanity» (2021)[128][129]
- SM Town Live 2022: SMCU Express at Kwangya (2022)[130]
- SM Town Live 2022: SMCU Express (2022)[131]
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Нататкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Уключае «Billboard» K-pop Hot 100 (не існуе ў 2022 г.) і песні Паўднёвай Карэі (частка Billboard's Hits of the World (з 2022 г.)).
- ↑ Першапачаткова выпушчаная ў якасці песні святочнага альбома SM Entertainment Winter Vacation in SMTOWN.com пад назвай «Forever» (아이의 크리스마스 선물을 준비하는 아빠들에게)
- ↑ Песня «Forever» не ўвайшла ў лічбавы чарт Gaon, але дэбютавала і дасягнула 28 і 63 пазіцый адпаведна ў Download Chart і BGM Chart.[96][97]
- ↑ Першапачаткова песня была напісана для альбома S.E.S. «Sea & Eugene & Shoo», у склад якога ўвайшла ў 1998 годзе.
- ↑ «Dreams Come True» не ўвайшла ў топ струменевых чартаў RIAS, але дасягнула 8-й пазіцыі ў RIAS Top Regional Chart.[99]
- ↑ «Life’s Too Short» не ўвайшла ў топ струменевых чартаў RIAS, але дасягнула 16 пазіцыі ў RIAS Top Regional Chart.
- ↑ Пад назвай «Aespa Showcase Sink in LA»
- ↑ Пад назвай «Aespa Japan Premium Showcase 2022 ~Synk~»
Зноскі
- ↑ а б Chan T. Aespa Ready to 'Embark on Our Next Chapter' With Summer Comeback Plans // Rolling Stone / J. Wenner — NYC: Jann Wenner, 2022. — ISSN 0035-791X Праверана 4 ліпеня 2022.
- ↑ SM Entertainment's new girl group to debut on Nov. 17 .
- ↑ SM 신인 걸그룹 ‘에스파(aespa)’ 11월 데뷔! . Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 20 верасня 2022.
- ↑ (공지) aespa OFFICIAL FANCLUB “MY(마이)” 오픈 안내 . Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2020. Праверана 20 верасня 2022.
- ↑ Soompi: SMROOKIES Introduces 2 New Female Trainees (29 лістапада 2020).
- ↑ SM루키즈, 중국 출신 새 멤버 2인 공개 '기대' (кар.)(недаступная спасылка) (20 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2021. Праверана 21 верасня 2022.
- ↑ 'SM 신인' 에스파, 카리나 아바타 티저 공개 ... 점까지 유지민 판박이 (кар.) (11 лістапада 2020).
- ↑ SM 새 걸그룹 '에스파' 내달 데뷔 ... 레드벨벳 이후 6년만 (кар.) (24 кастрычніка 2020).
- ↑ (공식)SM 신인 걸그룹 '에스파' 11월 데뷔 ... NCT 이후 4년만의 신인 출격 (кар.) (26 кастрычніка 2020).
- ↑ 유지민, SM 신인 걸그룹 '에스파' 멤버 카리나로 데뷔 (кар.) (28 кастрычніка 2020).
- ↑ Soo-Man Lee, chairman of SM ENTERTAINMENT GROUP, delivered a speech at the 1st World Cultural Industry Forum as a representative of the Korean cultural community!(недаступная спасылка). SM Entertainment (28 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2020. Праверана 21 верасня 2022.
- ↑ aespa 에스파 – SYNK, æspa (Online video). SM Entertainment. 2020-11-01. Архівавана з арыгінала 2020-11-17. Праверана 2020-11-16 – via YouTube.
- ↑ SM 신인 걸그룹 에스파, 17일 데뷔 확정 ... 독특 세계관 (кар.) (2 лістапада 2020).
- ↑ aespa's "Black Mamba" stage to air for the first time on "Music Bank" on 11/20!(недаступная спасылка) (16 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2021. Праверана 21 верасня 2022.
- ↑ aespa、QQ MUSICの韓国チャートで3週間1位をキープ ... 今年デビューしたガールズグループのうち最長記録 (яп.) (17 снежня 2020).
- ↑ '인기가요' SM 에스파, 출연없이 1위 ... (여자)아이들·트레저·유빈 컴백(종합) (17 студзеня 2021).
- ↑ 에스파, 2월 5일 싱글 'Forever' 깜짝 발매 ... 유영진 곡 리메이크 (29 студзеня 2021).
- ↑ 에스파 신곡 'Forever' 음원·MV 오늘(5일) 공개 ... 따뜻 겨울 감성 (5 лютага 2021).
- ↑ 에스파, 오늘(5일) 겨울 감성 담은 'Forever' 공개 (5 лютага 2021).
- ↑ (단독) 에스파, 5월 컴백 ... 메타버스 세계관 기대 (4 траўня 2021).
- ↑ aespa's new song 'Next Level', a hip-hop dance song with a worldview story!(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2021. Праверана 21 верасня 2022.
- ↑ 에스파, 5월 17일 컴백 확정 .. 신곡 '넥스트 레벨' 발표[공식] (кар.) (6 траўня 2021).
- ↑ Next Level (23–29 траўня 2021).
- ↑ Hwang, You-mee (26 траўня 2021). "Aespa Enters 3 Billboard Tallies with New Song". The Korea Herald. Архівавана з арыгінала 26 траўня 2021. Праверана 2021-12-01.
- ↑ 에스파, 美 최대 에이전시 CAA와 계약 ... 글로벌 슈퍼루키[공식] (кар.) (23 ліпеня 2021).
- ↑ K-pop group Aespa sign with Hollywood talent agency CAA, joining NCT 127 and SuperM, fellow SM Entertainment acts (23 ліпеня 2021).
- ↑ Lee, Deok-haeng (2021-09-10). "'iScreaM' 프로젝트, 에스파 'Next Level' 리믹스 싱글 14일 공개" 'iScreaM' 프로젝트, 에스파 'Next Level' 리믹스 싱글 14일 공개 ['iScreaM' Project, Aespa 'Next Level' Remix Single will be Released on the 14th]. StarNews(кар.). Архівавана з арыгінала 2021-09-28. Праверана 2021-12-01.
- ↑ 에스파, 첫 미니앨범 'Savage' 10월 5일 발매..6곡 수록[공식] (14 верасня 2021).
- ↑ "쯧쯧쯧쯧" 광야 진출한 에스파, 블랙맘바 짓밟는 'Savage'[들어보고서] (5 кастрычніка 2021).
- ↑ Aespa Joins Blackpink, Itzy And Twice With Their First Hit Album On The Billboard 200 (19 кастрычніка 2021).
- ↑ 에스파 '새비지', 하프 밀리언셀러 등극 (кар.) (21 кастрычніка 2021).
- ↑ Everything to Know About aespa — the K-Pop Girl Group from the Macy's Thanksgiving Day Parade (25 лістапада 2021).
- ↑ BTS, SEVENTEEN, aespa and more win big at the 2021 Asia Artist Awards . NME (3 снежня 2021).
- ↑ 에스파, 올해의 레코드상 "꿈꿨던 일 이뤄져" [MMA 2021] (4 снежня 2021).
- ↑ aespa to unveil remake of S.E.S.'s 'Dreams Come True' next month (4 лістапада 2021).
- ↑ aespa Reimagines S.E.S's Hit 'Dreams Come True' (20 снежня 2021).
- ↑ "World Digital Song Sales – The Week of January 1, 2022". Billboard [амерыканская англійская]. 26 снежня 2021 – 1 студзеня 2022. Архівавана з арыгінала 2021-12-29. Праверана 2022-01-06.
- ↑ 2022년 01주차 Digital Chart (кар.). Gaon Music Chart (26 снежня 2021 – 1 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2022. Праверана 6 студзеня 2022.
- ↑ 보아·태연·카리나 등 뭉쳤다...SM 여성 유닛 '갓 더 비트' 출범 (кар.) (27 снежня 2021).
- ↑ Supergroup GOT the Beat Debuts 'Step Back' at Record-Breaking SMTOWN Live Concert (англ.) (3 студзеня 2022).
- ↑ (KR) Heraldpop: «방탄소년단·아이유, 음반·음원 대상 영예..NCT 127→세븐틴 본상(종합)»
- ↑ GOLDEN DISC AWARDS | Winners | CATEGORIES
- ↑ Kim, Myung-mi. 에스파, 美 최대 음악 축제 코첼라 메인 스테이지 공식 초청 (кар.). Newsen (19 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2022. Праверана 19 красавіка 2022.
- ↑ Benjamin, Jeff (2022-04-20). "aespa Share Details on Coachella Debut & 'New Music That Will Wow the World': Exclusive". Billboard. Архівавана з арыгінала 2022-04-20. Праверана 2022-04-21.
- ↑ TIME’s Next Generation Leaders
- ↑ How K-Pop Group aespa Is Making the Metaverse Their Home Архівавана 12 мая 2022.
- ↑ Forbes 30 Under 30 2022: Entertainment & Sports
- ↑ Lee, Seung-hoon. SM, '워너 레코드' 손잡았다..에스파 美 시장 본격 진출→7월 미니 2집 발매[공식] (кар.). OSEN (1 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2022. Праверана June 1, 2022.
- ↑ Lee, Seung-rok (2022-06-01). "에스파, '도깨비불' 선공개했다" [Aespa pre-released 'Illusion']. Mydaily(кар.). Архівавана з арыгінала 2022-06-01. Праверана 2022-06-01.
- ↑ SMTOWN on Twitter: aespa will be attending the UN '2022 High-Level Political Forum for sustainable development' on July 5! (1 чэрвеня 2022)
- ↑ Сон, Мі Кён. 레드벨벳X에스파 뭉쳤다..SM 겨울 앨범 타이틀곡 14일 선공개 (кар.). Osen (10 снежня 2022).
- ↑ Here’s Your Friendly Guide To The SM Culture Universe Story And The “KWANGYA” Universe .
- ↑ 에스파, 명품 브랜드 앰버서더 선정 ... "멤버들 에너지에 압도" (10 лютага 2021).
- ↑ 에스파, 클리오 새 얼굴 됐다 [공식] (кар.) (6 жніўня 2021).
- ↑ 메디힐, 새 브랜드 모델에 걸그룹 '에스파' 발탁 (кар.) (24 жніўня 2021).
- ↑ [Y패션에스파, 아웃도어 브랜드 모델 발탁 ... 9월 광고 영상 공개] (кар.) (26 жніўня 2021).
- ↑ '유튜브 부터 광고출연까지'···MZ와 소통 나선 금융권 CEO (кар.) (2 кастрычніка 2021).
- ↑ 아쿠아 디 파르마 새 뮤즈 된 '에스파' . Праверана 23 лістапада 2021.
- ↑ 롯데칠성, 에스파 모델 과일향 탄산 '탐스제로' 출시 (кар.) (11 красавіка 2022).
- ↑ 쇼파드의 새 얼굴 '에스파', 4인 4색 눈부신 예쁨 담긴 화보 (кар.) (1 верасня 2022).
- ↑ 에스파 등 K스타 가상 제페토 공연, 한국매력 알린다 (кар.) (7 снежня 2021).
- ↑ SM, 신인 걸그룹 aespa(에스파) 카리나 공개 [공식] (кар.) (28 кастрычніка 2020).
- ↑ а б в г (인터뷰) aespa, 지금 'Black Mamba'로 입덕하면 데뷔팬! : 네이버 포스트 (кар.) (17 лістапада 2020).
- ↑ 에스파, 퍼포먼스만? 노래도 잘하네 ... 보컬 매력 극대화 'Forever' [신곡in가요] (кар.) (5 лютага 2021).
- ↑ SM 새 걸그룹 에스파, 첫 멤버 윈터 공개 ... 뛰어난 보컬+댄스 실력 겸비 (кар.) (27 кастрычніка 2020).
- ↑ SM 신예 에스파 닝닝 아바타 공개 ... 매력적인 보컬 눈길 (кар.) (9 лістапада 2020).
- ↑ Peak chart positions on the Circle Album Chart (previously known as the Gaon Album Chart):
- Savage (кар.). Gaon Music Chart (3–9 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2021. Праверана 14 кастрычніка 2021.
- Girls (кар.). Circle Chart. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2022. Праверана 14 ліпеня 2022.
- ↑ "The ARIA Report: Week Commencing 25 July 2022". The ARIA Report. No. 1690. Australian Recording Industry Association. 2022-07-25. p. 6.
- ↑ Discografie Aespa . Ultratop. Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2021. Праверана 7 жніўня 2022.
- ↑ Peak chart positions on the French Album charts:
- Top Albums (Week 30, 2022) . Syndicat National de l'Édition Phonographique. Праверана 1 жніўня 2022.
- ↑ Peak chart positions on the Hungarian Album charts:
- Album Top 40 slágerlista . Musiikkituottajat]. Праверана 3 ліпеня 2022.
- ↑ Peak chart positions on the Oricon Albums Chart:
- Savage (18–24 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 27 кастрычніка 2021.
- Girls (11–17 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2022. Праверана 20 ліпеня 2022.
- ↑ Peak chart positions on Billboard Japan Hot Albums:
- Savage (13 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2021. Праверана 13 кастрычніка 2021.
- Girls (20 ліпеня 2022). Праверана 20 ліпеня 2022.
- ↑ Peak chart positions for extended plays in Poland:
- Girls: OLiS – sales for the period 22.07.2022 – 28.07.2022 . OLiS. ZPAV. Праверана 4 жніўня 2022.
- ↑ Peak chart positions on the Billboard 200:
- "Savage". Billboard. Архівавана з арыгінала 2021-10-19. Праверана 2021-10-19.
- "Girls". Billboard. Архівавана з арыгінала 2022-07-19. Праверана 2022-07-19.
- ↑ Peak chart positions on the Billboard World Albums:
- "Savage". Billboard. Архівавана з арыгінала 2021-10-19. Праверана 2021-10-19.
- "Girls". Billboard. Архівавана з арыгінала 2022-07-19. Праверана 2022-07-19.
- ↑ Cumulative sales of Savage on Circle Chart:
- Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [1] (кар.). Gaon Music Chart. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2022. Праверана 6 студзеня 2022.
- Album Chart 2022.08 Month . Circle Chart (8 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2022. Праверана 8 верасня 2022.
- Album Chart Week 37 of 2022 (кар.). Circle Chart. Праверана 15 верасня 2022.
- Album Chart Week 38 of 2022 (кар.). Circle Chart. Праверана 30 верасня 2022.
- ↑ オリコン週間 アルバムランキング 2021年10月25日~2021年10月31日 (яп.). Oricon. Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2021. Праверана 3 лістапада 2021.
- ↑ McIntyre, Hugh. Aespa Makes Sales History In America With Their First Collection 'Savage' (англ.). Forbes (24 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2021. Праверана 25 кастрычніка 2021.
- ↑ Gaon Certification - Album (кар.). Gaon Music Chart (9 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2022. Праверана December 9, 2021.
- ↑ Cumulative sales of Girls on Circle Chart:
- Album Chart 2022.07 Month . Circle Chart (11 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2022. Праверана 11 жніўня 2022.
- Album Chart 2022.08 Month . Circle Chart (8 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2022. Праверана 8 верасня 2022.
- Album Chart Week 37 of 2022 (кар.). Circle Chart. Праверана 15 верасня 2022.
- Album Chart Week 38 of 2022 (кар.). Circle Chart. Праверана 28 верасня 2022.
- ↑ Weekly Digital Albums Chart – July 18, 2022 . Oricon. Праверана 16 ліпеня 2022.
- ↑ Cumulative sales of Girls on Oricon Chart:
- Oricon Top 50 Albums: 2022-07 . Oricon. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2022. Праверана 10 жніўня 2022.
- Oricon Top 50 Albums: 2022-08 . Oricon. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2022. Праверана 15 верасня 2022.
- ↑ Girls US Sales:
- Колфілд, Кейт (2022-07-17). "Bad Bunny Holds Atop Billboard 200 Chart for Fifth Week With 'Un Verano Sin Ti'". Billboard. Праверана 2022-07-18.
- Колфілд, Кейт (2022-07-25). "Lizzo Lands First No. 1 on Top Album Sales Chart With 'Special'". Billboard. Праверана 2022-09-24.
- Колфілд, Кейт (August 2, 2022). "SEVENTEEN Scores Fourth No. 1 on Top Album Sales Chart". Billboard. Праверана September 24, 2022.
- ↑ Circle Chart - Certification (Album) (кар.). Circle Chart (8 верасня 2022). Праверана 8 верасня 2022.
- ↑ Peak chart positions on Billboard Japańs Hot 100:
- Next Level (яп.). Billboard Japan (26 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы May 26, 2021. Праверана May 26, 2021.
- Savage (яп.). Billboard Japan (13 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы October 13, 2021. Праверана October 13, 2021.
- Life's Too Short (яп.). Billboard Japan (6 ліпеня 2022). Праверана July 6, 2022.
- Girls (яп.). Billboard Japan (20 ліпеня 2022). Праверана July 20, 2022.
- ↑ Peak chart positions on RIM Charts:
- Black Mamba (20–26 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2021. Праверана 3 лістапада 2021.
- Savage (8–14 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2021. Праверана 3 лістапада 2021.
- ↑ Peak chart positions on Recorded Music NZ’s Hot 40 Singles:
- Black Mamba (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 27 лістапада 2020.
- Girls (18 ліпеня 2022). Праверана 16 ліпеня 2022.
- ↑ Peak chart positions on RIAS’s Top Streaming Chart:
- Black Mamba(недаступная спасылка) (20–26 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
- Next Level(недаступная спасылка) (28 траўня – 3 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2021. Праверана 8 чэрвеня 2021.
- Savage (8–14 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2021. Праверана 19 кастрычніка 2021.
- Girls (8–14 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2021. Праверана 19 ліпеня 2021.
- ↑ Peak chart positions on Billboard́s Vietnam Hot 100:
- "Dreams Come True". Billboard. 16 студзеня 2022. Архівавана з арыгінала 2022-01-20. Праверана 2022-01-20.
{{cite magazine}}
: Неадпаведнасць часу ў|archive-date=
/|archive-url=
; прапануецца 2022-01-14 (даведка) - "Life's Too Short". Billboard Vietnam. 7 ліпеня 2022. Архівавана з арыгінала 7 ліпеня 2022. Праверана 7 ліпеня 2022.
- "Girls". Billboard Vietnam. 21 ліпеня 2022. Архівавана з арыгінала 23 ліпеня 2022. Праверана 22 ліпеня 2022.
- "Dreams Come True". Billboard. 16 студзеня 2022. Архівавана з арыгінала 2022-01-20. Праверана 2022-01-20.
- ↑ Peak chart positions on Billboard́s World Digital Song Sales:
- "Black Mamba". Billboard. November 22–28, 2020. Архівавана з арыгінала November 24, 2020. Праверана November 24, 2020.
- "Forever". Billboard. February 14–20, 2021. Архівавана з арыгінала April 22, 2021. Праверана February 18, 2021.
- "Next Level". Billboard. May 23–29, 2021. Архівавана з арыгінала May 25, 2021. Праверана June 1, 2021.
- "Savage". Billboard. October 17–23, 2021. Архівавана з арыгінала October 19, 2021. Праверана October 19, 2021.
- "Dreams Come True". Billboard. December 26, 2021 – January 1, 2022. Архівавана з арыгінала December 30, 2021. Праверана December 30, 2021.
- "Girls". Billboard. Праверана July 19, 2022.
- ↑ Peak chart positions on Billboard́s Global 200:
- "Black Mamba". Billboard. November 29 – December 5, 2020. Архівавана з арыгінала February 8, 2021. Праверана June 23, 2021.
- "Next Level". Billboard. May 30 – June 5, 2021. Архівавана з арыгінала June 4, 2021. Праверана June 23, 2021.
- "Savage". Billboard. October 17–23, 2021. Архівавана з арыгінала October 19, 2021. Праверана October 19, 2021.
- "Dreams Come True". Billboard. January 9–15, 2022. Архівавана з арыгінала January 10, 2022. Праверана January 11, 2022.
- "Life's Too Short". Billboard. July 9, 2022. Архівавана з арыгінала July 6, 2022. Праверана July 6, 2022.
- "Girls". Billboard. July 19, 2022. Праверана July 26, 2022.
- ↑ Peak chart positions for singles on the Gaon Digital Chart, now the Circle Digital Chart:
- Black Mamba (кар.). Gaon Music Chart (November 29 – December 5, 2020). Архівавана з першакрыніцы December 10, 2020. Праверана December 10, 2020.
- Next Level (кар.). Gaon Music Chart (June 13–19, 2021). Архівавана з першакрыніцы June 17, 2021. Праверана June 24, 2021.
- Savage (кар.). Gaon Music Chart (October 10–16, 2021). Архівавана з першакрыніцы October 21, 2021. Праверана October 21, 2021.
- Dreams Come True (кар.). Gaon Music Chart (January 9–15, 2022). Архівавана з першакрыніцы January 20, 2022. Праверана January 20, 2022.
- Life's Too Short (English Version) (кар.). Circle Chart (July 3–9, 2022). Архівавана з першакрыніцы July 14, 2022. Праверана July 14, 2022.
- Girls (кар.). Circle Chart (July 31 – August 6, 2022). Праверана August 11, 2022.
- ↑ Peak chart positions on Billboard́s K-pop Hot 100:
- "Black Mamba". Billboard. December 6–12, 2020. Архівавана з арыгінала December 13, 2020. Праверана December 12, 2020.
- "Next Level". Billboard. June 20–26, 2021. Архівавана з арыгінала June 24, 2021. Праверана June 24, 2021.
- "Savage". Billboard. October 23–29, 2021. Архівавана з арыгінала October 21, 2021. Праверана October 21, 2021.
- Dreams Come True (January 23–29, 2022). Архівавана з першакрыніцы February 1, 2022. Праверана June 10, 2022.
- "Life's Too Short". Billboard. Праверана July 6, 2022.
- "Girls". Billboard. Праверана July 19, 2022.
- ↑ Gary Trust (November 25, 2020). "Karol G Hits Top 20 on Billboard Global Charts With 'Bichota'". Billboard. Архівавана з арыгінала November 25, 2020. Праверана December 10, 2020.
- ↑ 2021년 06주차 Download Chart (кар.). Gaon Music Chart (31 студзеня – 6 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2021. Праверана 13 лютага 2021.
- ↑ 2021년 06주차 BGM Chart (кар.). Gaon Music Chart (31 студзеня – 6 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2021. Праверана 13 лютага 2021.
- ↑ Streaming Gaon Certification (кар.). Gaon Music Chart. Архівавана з першакрыніцы January 6, 2022. Праверана January 6, 2022.
- ↑ RIAS Top Charts – Week 52 (24 – 30 Dec 2021)(недаступная спасылка). Recording Industry Association Singapore (24–30 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2022. Праверана 7 студзеня 2022.
- ↑ aespa 'Black Mamba' MV . Bright Young Things. Архівавана з першакрыніцы July 1, 2021. Праверана July 1, 2021.
- ↑ Works – Sunnyvisual . Sunnyvisual. Архівавана з першакрыніцы May 9, 2021. Праверана August 30, 2021.
- ↑ Next Level - aespa. Jinhyuk Lee. May 25, 2021. Архівавана з арыгінала August 30, 2021. Праверана May 25, 2021 – via Vimeo.
- ↑ aespa 에스파 'Next Level (Habstrakt Remix)' MV. SM Entertainment. September 14, 2021. Архівавана з арыгінала October 5, 2021. Праверана September 26, 2021 – via YouTube.
- ↑ SM Entertainment (2021). Savage (photobook). Aespa. South Korea: SM Entertainment; Dreamus. Credits.
- ↑ SM Entertainment (2021). 2021 Winter SM Town: SMCU Express (photobook). SM Town. South Korea: SM Entertainment; Dreamus. Credits.
- ↑ VIDEO, SEGAJI (2022-08-19), Aespa-Life's Too Short, Праверана 2022-08-19
- ↑ aespa "Girls" / music video. Oui Kim. July 8, 2022. Праверана July 9, 2022 – via Vimeo.
- ↑ [TRAILER] aespa[에스파] "MY KARINA". 88 Gymnastic Heroes. October 29, 2020. Архівавана з арыгінала August 30, 2021. Праверана February 7, 2021 – via Vimeo.
- ↑ aespa_HIGHLIGHT. Garnet Pictures. January 7, 2021. Архівавана з арыгінала August 30, 2021. Праверана February 7, 2021 – via Vimeo.
- ↑ SM aespa_WINTER. Garnet Pictures. January 7, 2021. Архівавана з арыгінала August 30, 2021. Праверана February 7, 2021 – via Vimeo.
- ↑ SM aespa_GISELLE. Garnet Pictures. January 7, 2021. Архівавана з арыгінала August 30, 2021. Праверана February 7, 2021 – via Vimeo.
- ↑ SM aespa_NINGNING. Garnet Pictures. November 11, 2020. Архівавана з арыгінала August 30, 2021. Праверана February 7, 2021 – via Vimeo.
- ↑ SM aespa_KARINA. Garnet Pictures. November 11, 2020. Архівавана з арыгінала August 30, 2021. Праверана February 7, 2021 – via Vimeo.
- ↑ [SM AESPA Debut Live Stage]. Adult Kim. January 11, 2021. Архівавана з арыгінала August 30, 2021. Праверана February 7, 2021 – via Vimeo.
- ↑ aespa 에스파 'Forever (약속)' The Performance Stage (Cozy Winter Cabin Ver.). SM Entertainment. February 6, 2021. Архівавана з арыгінала February 10, 2021. Праверана February 7, 2021 – via YouTube.
- ↑ aespa 에스파 'Forever (약속)' The Performance Stage (Glitter Snowball Ver.). SM Entertainment. February 8, 2021. Архівавана з арыгінала February 10, 2021. Праверана February 8, 2021 – via YouTube.
- ↑ aespa 에스파 'Forever (약속)' The Performance Stage (Romantic Street Ver.). SM Entertainment. February 10, 2021. Архівавана з арыгінала February 13, 2021. Праверана February 10, 2021 – via YouTube.
- ↑ aespa 에스파 'ep1. Black Mamba' - SM Culture Universe . 37thDEGREE. Архівавана з першакрыніцы August 30, 2021. Праверана August 30, 2021.
- ↑ aespa 에스파 'Next Level' The Performance Stage #1. SM Entertainment. May 20, 2021. Архівавана з арыгінала May 20, 2021. Праверана May 20, 2021 – via YouTube.
- ↑ aespa 에스파 'Next Level' The Performance Stage #2. SM Entertainment. May 25, 2021. Архівавана з арыгінала May 25, 2021. Праверана May 25, 2021 – via YouTube.
- ↑ aespa 에스파 'Next Level' The Performance Stage #3. SM Entertainment. May 27, 2021. Архівавана з арыгінала May 27, 2021. Праверана May 27, 2021 – via YouTube.
- ↑ aespa 에스파 'ep2. Next Level' - SM Culture Universe . 37thDEGREE. Праверана July 13, 2022.
- ↑ aespa 에스파 'Girls' The Performance Stage #1. SM Entertainment. July 11, 2022. Праверана July 13, 2022 – via YouTube.
- ↑ aespa 에스파 'Girls' The Performance Stage #2. SM Entertainment. July 15, 2022. Праверана July 15, 2022 – via YouTube.
- ↑ 에스파 미국 LA 쇼케이스서 현지 팬 1만명 환호 (кар.). Yonhap News Agency (28 чэрвеня 2022). Праверана 28 June 2022.
- ↑ Aespa to hold showcase in LA . Manila Bulletin (7 чэрвеня 2022). Праверана 4 July 2022.
- ↑ aespa's first Japan showcase saw 40,000 audience members (англ.). Korea JoongAng Daily (8 жніўня 2022). Праверана 8 August 2022.
- ↑ Hwang Ji-young. SM타운 라이브, 오늘(1일) 전 세계 무료 중계 (кар.). Ilgan Sports (1 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы January 1, 2021. Праверана January 1, 2021.
- ↑ SMTOWN LIVE "Culture Humanity" Line-up Teaser. SM Entertainment. December 27, 2020. Архівавана з арыгінала April 16, 2021. Праверана April 16, 2021 – via YouTube.
- ↑ Hye-jin, Jo. 보아→에스파, 'SMTOWN LIVE' 1월 1일 전 세계 무료 중계 (кар.). X-port News (23 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы December 27, 2021. Праверана December 28, 2021.
- ↑ Lee, Jae-eun. SMTOWN LIVE, 소녀시대→NCT·에스파 출연 (кар.). Sports Kyunghyang (12 ліпеня 2022). Праверана July 15, 2022.